18 мая Дзень нараджэння ў Аляксандра Філіповіча

Аляксандар, прымеце шчырыя пажаданні ад нашага руху. Хай Добры Бог заўсёды будзе ў вашым сэрцы, хай напаўняе Ваша жыццё сваімі ласкамі, хай адорвае трывалым здароўем душы і цела. А Найсвяцейшая Маці заўсёды апякае Вашу сям'ю. З Днём нараджэння!

 
17 мая 45 - гадовы юбілей у Аляксандра Нехвядовіча

Паважаны Аляксандар, рух Equipes Notre-Dame шчыра віншуе Вас з юбілейным Днём нараджэння. Хай наш нябесны Айцец заўсёды будзе ў Вашым сэрцы. А Марыя, наша Маці, хай штодня мае Вас у сваёй апецы. Поспяхаў у справах, дабрабыту ў сям'і, здароўя і шчасця на доўгія гады. Віншуем!

 
16 мая імяніны ў кс. Андрэя

Шаноўны ксёндз Андрэй!Прыміце ад усіх удзельнікаў самыя шчырыя віншаванні з нагоды Дня Анёла. Няхай добры Бог апраменьвае святлом кожны дзень Вашага жыцця і адорвае здароўем, радасцю і цярплівасцю. Жадаем Вам здароўя, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці, нязгаснага запалу ў працы на карысць Богу і людзям, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на Божай ніве. Буг заплаць за Вашу працу, ксёндз Андрэй.

Просім Цябе, Святы Андрэй Баболя, праз твае паслугі перад Богам і любоў, якою Ты да Яго палаў, выпрасі для ксяндза Андрэя, шчодрых Ласкаў. Дапамагай Яму таксама на працягу ўсяго Яго жыцця, каб дзякуючы твайму прыкладу, Ён заўсёды быў паяднаны з Сэрцам ,Езуса і заставаўся пад апекаю Яго Беззаганнай Маці.

 
Дзень Скупення ў Баранавічах

12 мая 2012 года адбыўся Дзень Скупення ў парафіі Святога Зыгмунда ў Баранавічах. На гэтай сустрэчы прысутнічалі сем’і сямейнага руху “EQUIPES NOTREDAME”, ксёндз Андрэй Сіповіч, кіраўнік руху на Беларусі, ксёндз Адам Самсэль, ксёндз Павел Врубель, ксёндз Валянцін Ляўковіч. На гэтае меапрыемства былі запрошаны іншыя сем’і, каб супольна ўсхваляць і славіць Пана Бога. Усе прысутныя маглі выкарыстаць магчымасць Сакрамэнту Пакаяння. Пасля ўрачыстай Святой Імшы распачалася канферэнцыя ксяндза Андрэя Сіповіча, у якой былі закрануты важныя пытанні сямейнага жыцця. Цікавым і шчырымі было сведчанне сям’і Наталлі і Яўгенія Папок аб тым, што жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста, запрасіць Бога у свой дом.

 
Заахвочваем да малітвы

Паважаныя ўдзельнікі руху!

Запрашаем сардэчна маліцца ў інтэнцыі Х пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Ліхеньскай.

Прапануем маліцца дзесяць дзён з 10 мая. Няхай агульнай нашай малітвай стане Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі, апякункі нашых суполак.

Экіпа Сектара

 
10 мая Дзень нараджэння ў Святланы Каржак

Паважаная Святлана, рух Equipes Notre-Dame шчыра віншуе Вас з Днём нараджэння! Жадаем Вам моцнага здароўя, вясёлага настрою, шчырага сэрца, непахіснай веры, спаўнення ўсіх мар. Хай добры Бог адорвае сваімі ласкамі Вас і Вашу сям'ю. Са святам!

 
Жыццё змяняецца…

6 мая 2012 года адбылася сустрэча новай экіпы горада Нясвіжа. Дзякуй Богу, усе запрошаныя сем’і сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.

Прыемна, што на кожную сустрэчу прыязджае ксёндз Андрэй Сіповіч. Ведаем, колькі спраў у гэтага святара. Але негледзячы на гэта, святар паспявае працаваць з чатырма экіпамі, знаходзіць трапныя словы, якія пакідаюць глыбокі след у нашых сэрцах.

 
Хвала Пану за сустрэчу!

29 красавіка 2012 года адбылася чарговая сустрэча сужэнстваў Экіпы №2. Спачатку суполка дзялілася сваімі радасцямі, праблемамі і клопатамі, навінамі, рашаліся арганізацыйныя пытанні.

Затым маліліся, чыталі Слова Божае, абмяркоўвалі Яго. Мела месца, як заўсёды, і малітва ў асабістых інтэнцыях.

Былі разгледжаны такія важныя пытанні, як місія суполкі, роля братэрскіх заўваг, сведчанне веры, будаванне правільных адносін дома, на працы, у руху. Шмат было разважанняў. Пары цудоўна дзяліліся сваімі думкамі наконт карысці руха для іх сямейнага жыцця і іншых аспектаў.

 


Старонка 1 з 10