Франц і Алена
МЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ у снежні 2003 года на Дні нараджэнні Аленінага крэсніка. Нас пазнаёмілі наўмысна. Я (Алена) думала, што гэта чарговы хлопец, якога я больш не ўбачу. Месца знаёмства было маёй тэрыторыяй, а Франак быў вельмі ціхі і сарамлівы. Але перад Новым Годам Франц патэлефанаваў і запытаў дазволу завітаць у госці сустракаць разам Новы Год. З таго часу мы пачалі сустракацца.
І ЎЖО ПРАЗ 5 месяцаў МЫ ЗРАЗУМЕЛІ, што гэта наш лёс І УЗЯЛІ ШЛЮБ 28 жніўня 2004 года ў касцёле Св. Ганны ў Дзяржынску. У той час, разам з Аленай жыла яе стрыечная сястра (яна была дружкай падчас шлюбу) з маленькай дачкой. Падчас шлюбу, гэтая дзяўчынка амаль што не адыходзіла ад Алены. І праз нейкі час мы даведаліся пра пагалоску: што Франак узяў жанчыну з дзіцем.
РАЗАМ МЫ ЎЖО 10 гадоў І ЗА ГЭТЫ ЧАС у нас нарадзілася трое цудоўных дзетак.
А САМЫМ ЦУДОЎНЫМ МОМАНТАМ НАШАГА СУМЕСНАГА ЖЫЦЦЯ было аднаўленне шлюбнай прысягі на дзесяцігоддзе сумеснага жыцця.
ДА СУПОЛКІ EQUIPES NOTRE-DAME МЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ восенню 2007 года, першы раз у Дзяржынску, а затым у Энергетыку, дзякуючы Паўлу Ляшковічу і пілатуючай пары: Вользе і Станіславу Дзямянкам. Пасля Імшы да нас падыйшлі знаёмыя і папрасілі застацца, сказалі: "Трэба пагаварыць".
І СЁННЯ МЫ МОЖАМ ЗАСВЕДЧЫЦЬ што наша духоўнае жыццё стала больш насычаным, а сямейныя адносіны больш гаманічнымі.
ДЭВІЗ НАШАЙ СЯМІ: "Крочым па жыцці разам з Богам!"
І МЫ УПЭЎНЕНЫ, што у нас усё атрымаецца!!!
ІНШЫМ СЕМЯМ НАШАЙ СУПОЛКІ МЫ ЖАДАЕМ моцнай веры і духоўнага ўзрастання!