МЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ падчас падарожжа у Мадрыд, дзе праходзіла сустрэча моладзі з Папай Бенедыктам XVI. Наша першая сустрэча адбылася на парозе францускага пасольства. Знаёмства тады не адбылося, але кожны з нас звярнуў увагу.
Ужо падчас першай стацыі ў Празе Максім пачаў аказваць знакі увагі, але асаблівае ўражанне аказалі не маленькія падарункі ці прыемныя кампліменты, а згубленныя сандалі:)) Справа у тым, што ў Максіма нехта "пазычыў" на пляжы сандалі і вяртаўся у аўтобус ён ўжо босы. Памятаю, што мне вельмі спадабаліся яго адносіны да гэтага інцэдэнту і праблемаў наугул. Ён не злаваўся, не сапсаваў нікому настрой, а толькі радаваўся таму, што ўся Барселона засталася ў яго на пятках. Менавіта тады я ўпершыню падумала аб тым, якім цудоўным мужам ён будзе:)) На наступны дзень мы выпадкова згубіліся у Таледа і самі не зразумелі як знайшлі адзін аднаго.
І ЎЖО ПРАЗ 6 месяцаў МЫ ЗРАЗУМЕЛІ, што сустрэча на парозе францускага пасольства была невыпадковай і Максім на тым жа пароге 23 лютага 2012 года пасля Імшы у Катэдры зрабіў мне прапанову стаць яго жонкай.
І УЗЯЛІ ШЛЮБ мы роўна праз 4 месяцы 23 чэрвеня 2012 года пад абразам Маці Божаў Лагішынскай у Касцёле Петра і Паўла ў Лагішыне.
РАЗАМ МЫ ЎЖО 2 гады І ЗА ГЭТЫ ЧАС змянілася ўсё жыццё, пачынаючы ад жыццевых акалічнасцяў (месца жыхарства, працы, вучобы) і да адносін адзін да аднаго.
А САМЫМ ЦУДОЎНЫМ МОМАНТАМ НАШАГА СУМЕСНАГА ЖЫЦЦЯ стала наша вясельнае падарожжа у Рым.
ДА СУПОЛКІ EQUIPES NOTRE-DAME МЫ ДАЛУЧЫЛІСЯ 15 снежня 2013 года дзякуючы кс. Андрэю Сіповічу, які завітаў да нас у госці і расказаў пра тое, што існуе такі рух. Мы адразу зацікавіліся яго прапановай стварыць суполку ў Мінску, і нават вельмі хваляваліся перад першай нашай сумеснай сустрэчай, але калі мы ўпершыню усе разам сустрэліся і пазнаёміліся, то адразу зразумелі, што справа гэта вельмі добрая.
І СЁННЯ МЫ МОЖАМ ЗАСВЕДЧЫЦЬ суполка упрыгожыла наша сямейнае жыццё.
ДЭВІЗ НАШАЙ СЯМ'І: 1+1=1 І МЫ УПЭЎНЕНЫ удзел у суполцы дапаможа нам аб гэтым законе Божай арыфметыкі ніколі не забываць!!!
ІНШЫМ СЕМЯМ НАШАЙ СУПОЛКІ МЫ ЖАДАЕМ Божай радасці!