Працягваем наша знаёмства з суполкамi Мацi Божай.

Суполка Святых Людвіга і Зэлі Мартэн

На сённяшні дзень у склад нашай суполкi у́ваходзяць 5 сужэнствау́, у кожнага сужэнства свой шлях да ENDу. Наша з Мiхаiлам знаёмства з Рухам распачалося 18 красавіка 2021 года. Чаму я так дакладна памятаю гэтую дату? Усё вельмі проста: 17 красавіка 2021 мы з мужам бралі шлюб, а на наступны дзень кс. Алег Шпець запрасіў нас i яшчэ некалькi сужэнствау́ на сустрэчу - знаёмства з Рухам END.  Вось так i распачаўся у́ нас год пілатажу. Разам з намі на сустрэчы прыходзілі яшчэ 6 сужэнстваў, якія пад руплівым кіраўніцтвам кс. Алега і пілатуючай пары Алены і Валеры Шымак вырушылі ў шлях да святасці. Не ўсё ў нас з самага пачатку добра атрымоўвалася, але дзякуючы паступоваму знаёмству з харызматам і педагогікай Руху, а таксама дзякуючы падтрымцы духоўнага дарадчыка і пілатуючай пары, кожны з нас меў магчымасць духоўнага ўзрастання. Штомесяц мы адкрывалі для сябе новыя спосабы развіцця нас як сужонкаў. І з цягам часу, здаецца, мы ўжо "падселі" на сустрэчы, зблізіліся паміж сабой, таму для многіх не стаяла пытанне прымаць ці не прымаць Карту. 4 сям'і з радасцю сказалі: "так" і 5 ліпеня 2022 года склалі свае абяцанні. Вось так нарадзілася суполка Святых Людвіга і Зэлі Мартэн. Да нашай суполкi спачатку  належалi толькi 4 сужэнствы:   Аляксандр і Юлія Высоцкія,  Міхаіл і Анастасiя Гаўрылкевіч,  Уладзімір і Кацярына Петрашкевіч,  Сяргей і Алена Трыпуць, а з верасня да нас далучылася яшчэ адно сужэнства - Антон і Данута  Кудырка, якія  год праходзiлi iндывiдуальны пілатаж, а пасля таксама прынялі Карту.  З назвай для  нашай суполкі доу́га не маглi  вызначыцца. Усім хацелася не проста абраць ахоўніка, але  каб назва мела пэўны сэнс і дачыненне да Руху. Нас вельмі ўразіла гісторыя сям'і Мартэн, іх шлях да святасці, ахвярнае служэнне. Дарэчы, фінальным довадам за абранне менавіта гэтай пары ў якасці нашых апекуноў было тое, што яны сталі першымі сужонкамі ў гісторыі Касцёла, кананізаванымі разам.

Зараз нашым духоўным дарадчыкам з'яўляецца ксёндз Уладзімір Марушэўскі, што таксама вельмі сімвалічна, бо Карту мы прымалі менавіта ў дзень яго нараджэння. Можна смела сказаць, што суполка наша жыве не толькі падчас сустрэч. Мы часта раімся адзін з адным, прыходзiм на дапамогу адзiн аднаму ў цяжкiя хвіліны нашага жыцця, а таксама проста вабім час за лёгкай гутаркай. За два гады ў нас нарадзілася 4 дзетак: 2 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі, і мы нават паспелі парадніцца, бо Міхаіл і Кацярына сталі хроснымі бацькамі для Багдана Трыпуць. Канешне, мы яшчэ толькі на самым пачатку нашага развіцця і наперадзе шмат цяжкай працы над сабой, але з ўпэўненасцю можна сказаць, што дзякуючы ЭНДу, у нас атрымалася знайсці сяброў!

Хвала Пану!

Анастасiя Гау́рылкeвiч

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 136 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439