22 лютага 2025 года сем’і Руху Equipes Notre-Dame з парафіі св. Яна Евангеліста ў Мінску зладзілі Сужэнскі Баль

"Мы ізноў апынуліся ў казцы пад назвай Сужэнскі Баль!"

22 лютага 2025 года сем’і Руху Equipes Notre-Dame з парафіі св. Яна Евангеліста ў Мінску зладзілі чарговы, ужо сёмы, Сужэнскі Баль, у якiм прынялі ўдзел 15 пар. На Баль быу́ запрошаны душпастыр – ксёндз Алег Шпець SChr, які распачау́ свята малiтвай i багаслау́леннем, патлумачыу́ усiм прысутным, што i танцамi таксама можна славiць Бога.

Балю папярэднічала падрыхтоўка – 5 рэпетыцый. Сужэнствы вельмі адказна да гэтага падышлі, нягледзячы на у́се клопаты і справы сямейнага жыцця. Час репетыцый – вельмі асаблівы. Ва ўсіх розныя танцавальныя здольнасці, але пары з гумарам падыходзілі да тых момантаў, дзе штосьці не атрымлiвалася з першага разу. Смех, жарты, а таксама словы падтрымкі стваралі вельмі добрую сяброўскую атмасферу.

Баль адбыўся у дольным памяшканні касцёла Божага Цела ў Мінску. Дзякуем айцам-кармелітам за гасціннасць і адкрытасць!

У праграме было 20 танцаў – паланэз, вальсы, полькі i кантрадансы.

Тэма сёлетняга Балю - “Кветкі”. Вядучыя Балю Шымак Алена i Валерый распавялі цікавыя факты пра кветкi, сімвалiчнае значэнне ix у́ некаторых краінах, а таксама ў хрысціянстве.

Цікавыя конкурсы надалі гэтаму вечару шмат весялосці, радасці і аптымізму.

Баль - гэта дакладна тое, у чым лепш адзiн раз пау́дзельнiчаць, чым сто разоу́ пра яго пачуць.

Напрыканцы Балю кожнае сужэнства атрымала невялікі памятны падарунак i у́се супольна разам праславiлi Пана Бога за цудоу́ны вечар гімнам Magnificat.

Уражаннi некаторых удзельнiкау́ Балю.

 

Дабаровіч Дзмітрый і Караліна.

«Мы вельмі рады, што 2 гады таму ў нас атрымалася паўдзельнічаць у нашым першым балі. Тады вучыцца танцаваць было крыху складана, але арганізатары цярпліва працавалі над тым, каб мы разабраліся з рухамі і асвоілі танцы. Зараз нам цяжка ўявіць, што можна не ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве. Баль - гэта сапраўдная падзея для нашай сям'і. Тут мы праводзім час з цудоўнымі людзьмі, блізкімі па духу, адпачываем і душой, і целам, падзяляем радасць і адчуваем сябе шчаслівымі.

Дзіма заўважыў, што нават калі ў нейкі вечар няма настрою на актыўнасць і хацелася б застацца дома, але ты робiш высiлак i ідзеш на рэпетыцыю, то вяртаешся адтуль напоу́неным своеасаблiвай радасцю. Час пралятае вельмi хутка, хочацца танцаваць далей. На наш погляд, баль – гэта цудоу́ная магчымасць для мужа і жонкі паглыбiць свае у́заемаадносiны, даведацца адно пра аднаго з іншага боку, праявіць пяшчоту і клопат.

Мужчыны - сапраўдныя кавалеры, а дамы побач з імі зіхацяць ад шчасця!».

 

Луцэнка Вольга.

«Ведаеце, я вельмі люблю наш Баль і кожны раз вельмі яго чакаю. Муж, хоць і не заўсёды з ахвотай згаджаецца з прычыны таго, што трэба хадзіць на рэпетыцыі, бо мае шмат спраў, але пасля Балю заўсёды кажа: "было супер". Цалкам згодна з такiм меркаваннем сужонка. Баль - гэта пра радасць, пра пяшчоту, кампліменты, пра сяброўства, пра прыгажосць, пра любоў да Бога і чалавека! А яшчэ гэты фармат мерапрыемства добра ўплывае на нашых дзяцей, якія заўважаюць, што іх бацькі больш часу праводзяць разам.

Баль адбыўся.... Дзякуй Богу за магчымасць удзельнічаць у ім!

Шчыры дзякуй Лене і Валеру Шымак за рэпетыцыі, за такую цудоўную ідэю праводзіць Баль у нашай парафіі! Таксама вялiкi дзякуй yсім, хто дапамагаў у арганізацыі Балю, хто быў побач, падтрымліваў, калі штосьці не атрымлівалася ў танцы. Асобна хочацца падзякаваць кс. Алегу, якi быу́ разам з намі, дабраслаўляу́ нас, танцавау́, грау́ на гітары і прыгожа спявау́».

 

Ваяводскія Артур і Кацярына.

"Мы вельмі рады, што у́ чарговы раз мелi магчымасць апынуцца ў гэтай казцы пад назвай Сужэнскі Баль! Урачысты, прыгожы, велічны і адначасова ўтульны i цёплы! Такі цікавы фармат правядзення часу з сужонкам і іншымі сямейнымі парамі мы ўпершыню адкрылі для сябе ў 2020 годзе, з таго часу iмкнёмся не прапускаць такiя мерапрыемствы. Кожны Баль асаблiвы i непау́торны.

Прыгожыя танцы, рамантычна аформленая зала, гульні, конкурсы, прыемная атмасфера, смачны пачастунак, памятныя сувеніры - што яшчэ трэба для цудоу́нага вечера?! Дзякуй усім сужэнскiм парам, якія ўпрыгожылі гэты баль сваёй прысутнасцю!»

 

Ірына Гардынец.

“Дзякуй вялікі у́сім за цудоўную атмасферу. У гэтым годзе мне цікава было назіраць за сужэнскiмi парамi, за іх узаемаадносінамі. Неверагодна пяшчотныя позіркі тых, хто толькі пачынае свой шлях у сужэнстве, i непрыкметны далікатны клопат адзін пра аднаго тых, хто ўжо не адзін год разам. Я зау́важала шмат любові і шчырых усмешак, шмат сапраўднай радасці і задавальнення ад таго, што з кожным разам атрымліваецца ўсё лепш танчыць.

Дзякую кожнай пары за ix прысутнасць, за кампліменты, за вясёлыя рэпетыцыі, за жарты, за адкрытасць, за магчымасць назiраць за сапраўднымi прыгожымi у́заемаадносінaмi памiж сужонкамi”.

 

Гаўрылкевіч Настасся.

«Вечар Балю - гэта яркі фінал усяго перыяду падрыхтоўкi.

Магчыма, не у́сё у́ нас атрымалася на 100 %, але адназначна магу сказаць, што мы напоу́нiлiся радасцю, пазiтывам. Дзякуй вялiкi у́сiм удзельнiкам за станоу́чыя эмоцыi, за шчырыя у́смешкi, цёплыя словы, камплiменты.

Для жанчын баль - гэта цудоу́ная магчымасць адчуць сябe лэдзi, а для мужчын - пабыць галантным

кавалерам, а яшчэ баль - гэта добрая нагода, каб паглыбiць свае сужэнскiя у́заемаадносiны.

 

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 66 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091