Pэкалекцыі для сем’яў Руху END

З 05 па 08 жніўня 2021 г., як і штогод,  ў Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай) на тэму “Правілы жыцця, якія вынікаюць з” сужанскай практыкі “сядзем разам”. Адметнасцю рэкалекцый у гэтым годзе было тое, што ўпершыню яны працягваліся не два дні, а тры. Гэты новы падоўжаны фармат прыйшоўся да спадобы ўсім.

Сярод удзельнікаў рэкалекцый былі як сем’і якія даўно прыналежаць да Руху END, так і тыя, хто толькі прыглядаюцца да яго. Усяго у Баранавічах сабраліся 12 сужанстваў, якія на працягу трох дзён крок па кроку набліжаліся да Бога і адзін да аднаго.

Канферэнцыі да прысутных прамаўляў ксёндз Уладзімір Марушэўскі TcHr. Святар прапанаваў паразважаць над тэмай Асобы Святога Духа, каб наблізіцца да Бога, а дзякуючы канферэнцыі “Крок па кроку”, сужанствы зрабілі спробу наблізіцца адзін да аднаго. Сям'я  Віталія і Ганны Маісеевых пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй ўзнікнення абавязка "Правілы жыцця", а таксама правіламі яго правядзення.

Сям’я Геннадзія і Алены Манчынскіх падзяліліся ўласным досведам правядзення гэтай практыкі ў сваёй сям’і, распавялі пра цяжкасці ў яе правядзенні, прывялі жыццёвыя прыклады, што можа з’яўляцца правілам жыцця і як дасягнуць таго, каб правіла перайшло ў звычку.

Як заўсёды падчас рэкалекцый была магчымасць споведзі, супольная малітва, святая імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта.

Падчас рэкалекцый працавала цэлая група аніматараў, якія аддана займаліся дзеткамі. Дзякуючы гэтаму, сужанствы мелі магчымасць больш глыбока перажыць час, і без перашкодаў і адцягвання ўвагі, акунуцца ў атмасферу малітвы і разважанняў.

Яшчэ адным цікавым пунктам рэкалекцый быў супольны выхад у горад у музей чыгункі.

А вечарам усе сустрэліся ў кафэ “Суседзі”, дзе была магчымасць  пазнаёміцца з іншымі сем’ямі,  падзяліцца ўласным досведам і пераняць іх вопыт жыцця і вырашэння сямейных пытанняў.

Рэкалекцыі прайшлі цікава. Было цёпла, утульна, смачна і плённа. З дапамогай гэтых перажытых дней разам, сем’і ўбачылі, што правілы жыцця неабходныя кожнаму, хто імкнецца да неба. І гэта не так складана, як падаецца на першы погляд.

На заканчэнне рэкалекцый, падчас, калі падводзілі падсумаванне перажытых дней і дзяліліся сваімі сведчаннямі, сем’і шчыра дзякавалі Пану Богу за такую вялікую магчымасць карысна правесці свой час.

Лiсiчкiна Iрына

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 108 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439