З 15 па 17 кастрычніка ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў Руха Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі рэкалекцый былі пары з Ганцавіч і Мінска. Вельмі каштоўна, што прысутнічалі пары, якія толькі пачынаюць знаёмства з рухам "END".
Тэма гэтых рэкалекцый была прысвечана практыцы « Правілы жыцця». Выкананне гэтай практыкі заахвочвае да ажыўлення нашай духоўнасці , да распазнання Божай волі. Гэта просты і практычны спосаб, з дапамогай якога можна стаць на дарогу святасці.
На рэкалекцыях была магчымасць пазнаёміцца з іншымі сем’ямі, падзяліцца ўласным досведам і пераняць іх вопыт жыцця і вырашэння сямейных пытанняў.
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці