СУСТРЭЧА 7
СЭРЦА ЗВЕРНУТАЕ ДА БОГА
«Малітва з'яўляецца глыбокім настаўленнем душы, чымсьці большым, чым толькі словамі, але таксама ўвагай, прысутнасцю ўсяго чалавека перад Богам, цела і душы, усіх схаваных у ім магчымасцяў».
а. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Малітва – гэта час ціхага слухання, сэрцам пры Сэрцы Бога, гэта час адкрывання і прыняцця Божага плану адносна мяне. Бог не аб’яўляецца ў шуме, Ён у «лёгкім ветры». Малітва развівае ў нас здольнасць слухаць і размаўляць з Богам. Хто моліцца, той шукае Бога, як чытаем у псальме: «Як лань імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа» (Пс 42).
Айцец Кафарэль, заснавальнік Руху Equipes Notre-Dame, сказаў аб сабе: «Я ўсім абавязаны малітве». Малітва павінна знаходзіцца ў самым цэнтры духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна. Ад асабістай малітвы залежыць, якім чынам будзе развівацца наша духоўнае жыццё.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
ВСТРЕЧА 5
75-ЛЕТИЕ КАРТЫ END
ИДЕАЛ ЭКИП БОГОРОДИЦЫ
1. Введение
После нескольких лет существования экипы (1939-1947) отец Анри Каффарель по просьбе некоторых ее членов почувствовал необходимость основать Движение Экипы Богородицы, дав ему правило – Карту.
Таким образом, 75 лет назад, 8 декабря 1947 года, в церкви св. Августина в Париже была обнародована Карта Экип Богородицы.
Карта END содержит цель Движения и обязанности его членов.
Пусть члены экип во всем мире присоединятся к этому великому празднику благодарности! Да благословит вас Господь и наша Покровительница и Матерь Небесная, через заступничество отца Каффареля, сегодня и всегда.
Кларита и Эдгардо Берналь (ERI)
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
СУСТРЭЧА 4
ЖЫЦЦЁ ЛАСКАМІ САКРАМЭНТУ СУЖЭНСТВА
«Гэты сакрамэнт з’яўляецца настолькі адметным, што яго суб’ектам з’яўляецца не асоба, як у іншых сакрамэнтах, а пара сужэнцаў. Сапраўды: ён стварае, ён пасвячае і асвячае гэтую малую супольнасць, адзіную ў сваім родзе, якую будуюць мужчына і жанчына ў сужэнстве. І дадаткова гэта саюз, які па сваёй сутнасці ахінуты прывілеем ласкі, якая ўключае яго ў Містычнае цела Хрыста».
Кс. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Мы сустракаемся як сакрамэнтальныя сужэнствы. Рух Equipes Notre-Dame з’яўляецца рухам для сакрамэнтальных сужэнстваў. Чым з’яўляецца сакрамэнт? Чым з’яўляецца сакрамэнт сужэнства? Гэта толькі на першы погляд простыя пытанні. Таму на гэтай сустрэчы мы будзем канцэнтравацца на сакрамэнце сужэнства. Праз сакрамэнт сужэнства Хрыстос становіцца ўдзельнікам нашага сужэнскага жыцця. Становіцца Трэцяй, найважнейшай Асобай, Якая павінна пастаянна прымаць удзел у нашых рашэннях, у нашай любові.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
СУСТРЭЧА 3
ЛЮБОЎ ПАТРАБУЕ КАМУНІКАЦЫІ
«Асабліва прыгожа ў сужэнстве тое, што сужонкі цалкам шчыра і ў праўдзе могуць сказаць сабе ўзаемна: «У тваёй любові я знаходжу любоў Бога, Які прыходзіць да мяне. У маёй любові да цябе я злучаюся з Богам, Які пазычае маё сэрца, каб любіць цябе».
Кс. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Мы ўсе добра разумеем, якую вялікую вартасць мае камунікацыя ў стасунках паміж людзьмі. Зносіны ў сужэнстве могуць выглядаць па-рознаму. Айцец Кафарэль у адным са сваіх лістоў казаў так: «Калі мы адмаўляемся выражаць сябе, мы здзяйсняем адзін з самых цяжкіх грахоў супраць любові». Мы можам быць упэўненымі, што мы часта размаўляем, што нашы размовы жывыя, але аднак амаль у кожным сужэнстве трэба звяртаць увагу на спосаб камунікацыі і на тое, аб чым мы размаўляем. Мы павінны ажыўляць нашыя дыялогі, заўважыць, што Хрыстос таксама хоча нам штосьці сказаць. Ён павінен быць Госпадам нашага сужэнства. Мы павінны сустракаць Яго разам. Першы канкрэтны пункт высілку, які прапануе Рух, гэта абавязак «Сядзем разам». Абавязак «Сядзем разам» – гэта вялікае цудоўнае адкрыццё айца Кафарэля.
СУСТРЭЧА 2
ЛЮБОЎ, ЯКУЮ ВЫ БУДУЕЦЕ
«Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах» (Мц 18, 19).
Калі вы прынялі рашэнне заключыць сакрамэнт сужэнства, то вы зрабілі вырашальны крок, які праз усё ваша жыццё будзе вызначаць вам шляхі. Вы аддалі адзін аднаму сябе саміх па ўласнай волі, целам і духам, назаўсёды. Гэта рашэнне было абумоўлена любоўю, якая вас злучала. У большасці выпадкаў гэта любоў была нясталай, была быццам толькі закваскай любові. Любоў, якая вас злучыла, павінна ўвесь час узрастаць. Падчас гэтай сустрэчы, у супольнасці, мы задумаемся над значэннем сужэнства, як супольнасці мужчыны і жанчыны, над тым, як развіваць і ўзмацняць любоў у сужэнстве.
СУСТРЭЧА 1
СТВАРЫЦЬ СУПОЛКУ – СУСТРЭЦЬ ХРЫСТА
Сярод пар, сабраных у адным пакоі, ёсць моцная прысутнасць Уваскрослага Хрыста, жывога, уважлівага да кожнага. Хрыста, Які любіць кожнага чалавека такім, які ён ёсць, з яго недахопамі і залежнасцямі. Хрыста, Які спяшаецца дапамагчы нам стаць людзьмі паводле Яго плану.
Ён прысутны так, як вечарам у дзень Пасхі ў Вячэрніку ў Ерузалеме, калі раптоўна з’явіўся перад іншымі членамі грамады: Апосталамі.
Кс. Анры Кафарэль
Версія Word
Версія PDF
ВСТРЕЧА 10
ПОДВЕДЕНИЕ ИТОГОВ
ЦЕЛИ:
- Посмотреть на прошедший год. Индивидуально, в супружестве, в экипе глубоко осмыслить пройденный путь в направлении святости через заботу об Общем Доме.
|