Хвала Хрысту!
Сёння мы з вамі паразважаем над тэмай перажывання Вялікага посту.
Вялікі пост - час абнаўлення, пакаяння і радасці.Радасці ціхай і непрыкметнай на першы погляд, але адначасова вельмі глыбокай. Можа быць, гэта таму, што ў пост у чарговы раз хочаш адысці ад усяго непатрэбнага, ад мітусні, якая ахінае кожнага з нас кожны будні дзень, і знайсці сапраўднага сябе.
Вялікі пост рыхтуе нас да вельмі вялікай урачыстасці Вялікадня. Гэта сапраўднае падарожжа. І вось гэты вясновы шлях павінен прывесці да таго, каб мы сталі хоць трохі лепшымі, чым былі ў пачатку. Што ж можна зрабіць для таго, каб перажыць пост па-сапраўднаму?
1. Харчавацца проста. Сэнс посту - не ў тым, каб не есці якога-небудзь прадукту (ежа сама па сабе не робіць нас ні бліжэй да Бога, ні далей ад Яго). Агульнае правіла: харчавацца трэба так, каб адчуваць лёгкасць. Не патрэбна «зацыклівацца» на ежы і наўрад ці варта шукаць па ўсяму Інтэрнэту вытанчаныя рэцэпты посных страў.
2. Адмовіцца ад якой-небудзь залежнасці або прыхільнасці. Пост - час нашага вызвалення. Вызвалення ад таго, што нас занявольвае. У гэты час мы можам здзейсніць маленькі подзвіг: адмовіцца ад якой-небудзь прыхільнасці. У кожнага з нас гэта будзе нешта сваё. На гэты час хтосьці цалкам устрымліваецца ад алкаголю, хтосьці - ад курэння, а хтосьці - ад Інтэрнэта.
3. Маліцца рэгулярна. Пост без малітвы - зусім не пост. Сваю звычайную «немалітоўнасць» нам зручна спісваць на рытм гарадскога жыцця, сямейныя клопаты, праблемы і інш. Але паспрабуйце ў час посту выдзяліць для малітвы хоць бы па 10 хвілін раніцай і ўвечары. Можна чытаць звычайныя ранішнія і вячэрнія малітвы або што-небудзь яшчэ.
4. Чытаць Пісанне. Цяжка быць хрысціянінам, не ведаючы Пісанне. Калі вы яшчэ не прачыталі цалкам Стары і Новы Запавет яшчэ не позна пачаць. А калі вы ўжо прачыталі ўсю Біблію, не думайце, што гэтага дастаткова: мы, на жаль, многае забываемся. Паспрабуйце чытаць Пісанне рэгулярна, лепш за ўсё кожны дзень, у спакойнай абстаноўцы. Будзе вельмі добра, калі пасля чытання вы знойдзеце час трохі паразважаць пра прачытаным і падумаць, як Пісанне звязана з нашым жыццём.
5. Наведваць набажэнствы. Вялікі пост - асаблівы час. Але адчуць гэта можна, калі толькі прыходзіць у Касцёл і сярод тыдня.
6. Ачысціць свой розум ад мітусні. Ці варта цалкам адключаць тэлевізар, уводзіць мараторый на наведванне блогаў, форумаў і сацыяльных сетак - кожны вырашае сам. Але вось што сапраўды будзе карысна - прачытаць хоць бы адну добрую кнігу духоўнага зместу. Гэта можа быць кніга па гісторыі Касцёла, па асновах веравызнання, тлумачэнне Бібліі або штосьці іншае.
7. Зрабіць тое, што даўно збіраліся.Вызначыць для сябе справу, пра якую даўно падумвалі, але так і не здзейснілі. Час посту - гэта час пазітыву. Варта выбраць хоць адну такую справу, ад якой будзе карысць не толькі вам, але і вашым блізкім.Перад постам мы чулі словы Хрыста: «Што вы зрабілі аднаму з малых гэтых, Мне зрабілі». Трохі паразважаўшы, вы напэўна выявіце, як шмат можна зрабіць за гэты час. Сабраць рэчы ў дзіцячы дом, прыгатаваць вячэру сваім бацькам, зрабіць нешта карыснае для дома, змайстраваць шпакоўню, паглыбіцца ў тое, чым жывуць вашыя дзеці, нарэшце, - напэўна адшукаецца мноства ідэй. Акрамя гэтага, можна прыдумаць і ўласныя «запаветы» паста. Яны могуць быць рознымі, але галоўнае - пастарацца паставіцца да посту сур'ёзна, на самым глыбокім узроўні сваёй свядомасці. Бо час посту - гэта час, які патрабуе ад нас прыняцця рашэнняў .