Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Знаемства з новымі сужэнствамі ЭНД

Сегодня пройдет принятие карты движения ЭНД в Несвиже. По этому поводу, мы хотели бы подробнее рассказать вам про новые семьи!

 

Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху END

З 11 па 13 чэрвеня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).

Тэма гэтых рэкалекцый прысвечана практыцы « Правілы жыцця», якая патрэбна, каб паступова  пераадольваць перашкоды, якія замінаюць па-сапраўднаму любіць Бога і нашых бліжніх.

 

"Правіла жыцця"

Версія Word

Правіла жыцця

Адзінства з Богам

 

Уступ

Рух Equipes Notre-Dame дае нам канкрэтныя парады, якія дапамагаюць  развіваць нашу чалавечнасць і ўзрастаць духоўна. Агульнай падтрымкай  з᾽яўляюцца канкрэтныя пункты высілкаў. Некаторыя з іх прызначаны для сужэнства. Мы дзелімся з членамі экіпы сваiм духоўным ростам, якога дасягнулі ў сужэнстве, дзякуючы рэалізацыі гэтых пунктаў высілкаў. Больш таго, Рух абавязвае кожную асобу, якая прыняла Карту, выконваць асабісты пункт высілку, якім з᾽яўляецца «Правіла жыцця».

Разуменне «Правіла жыцця» ў гісторыі Руху мянялася. Таму падаецца істотным высветліць, як сёння трэба разумець «Правіла жыцця», каб гэты пункт высілку даваў лепшы плён і каб яго прасцей можна было рэалізаваць у нашым жыцці.

Ксёндз Кафарэль чэрпаў натхненне са статутаў манаскіх супольнасцяў, калі прапанаваў ідэю прыняцця правіл свецкім людзям, якія жывуць у сужэнстве. Адно з іх – гэта «Правіла жыцця». Калі мы ахвотна яго прымаем, то адказваем на  заклік Бога. Сутнасць гэтага правіла заключаеца ў выбары аднаго або некалькіх напрамкаў працы над сабой, у якіх кожны з нас будзе прыкладаць намаганні  дзеля дасягнення прагрэсу.

«Правіла жыцця» вельмi патрэбна, таму што дазваляе нам перш за ўсё ўзрастаць у здольнасці любіць, любіць больш і больш.

 

 


Старонка 21 з 46

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 100 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091