Equipes Notre-Dame / Суполкi Мацi Божай

Aдбыўся Калегіум Рэгіёну

У нядзелю 27 жніўня 2023 адбыўся Калегіум Рэгіёну.

Пачалася сустрэча з удзелу ў сумеснай Святой Імшы.  Злучыўшыся духоўна і падсілкаваўшыся сумесным абедам у сяброўскай абстаноўцы Пары Сектараў: Шымак Валерый і Алена і Каржак Ігар і Святлана падзяліліся радасцямі і складанасцямі жыцця Экіп і Сектараў на сённяшні дзень. Сужэнства Маісеевых Віталь і Ганна інфарміравалі аб сітуацыі з рэкалекцыямі ў Рэгіёне, а Яўген і Кацярына Мацюшчанка – аб інфармацыйным суправаджэнні нашага жыцця.

Пара Рэгіёну Манчынскія Генадзь і Алена і святар-духоўны дарадчык Экіпы Рэгіёну айцец Андрэй Лысы прапанавалі некалькі мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне жыцця Рэгіёну ў адпаведнасці з харызматам Руху.

Удзельнікі сустрэчы выказалі ідэі аб развіцці жыцця і дзейнасці Рэгіёну, саставілі план асноўных мерапрыемстваў на новы фармацыйны год.

Хвала Пану!

 

 

Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi

9 лiпеня 2023 года адбылася важная падзея у́ руху Equipes Notre-Dame (END) - афiцыйна Генадзь i Алена Манчынскiя прынялi служэнне адказнай пары рэгiёна END на Беларусi.  Дагэтуль на працягу 4-х год такую паслугу выконвалi Максiм i Алiна Угорычы.

 

Хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2023

Тэма: “Адно цела і адзін дух” Еф. 4:4

У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023.

Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос.

 


Старонка 13 з 46

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 150 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091