Заступнiкi

( 0 Votes )

 

Equipes Notre-Dame

Бог шукае заступнікаў

Падрыхтавалі Бэата і Марцін Пінькоўскіяtc "Падрыхтавалі Бэата і Марцін Пінькоўскія"

Варшава, 5 верасня 2009 г.

Заступнікі

«Заступацца — значыць сапраўды дазваляць Святому Духу ажыццяўляць у нас і з намі Яго план збаўлення ўсіх людзей».

Айцец Анры Кафарэль скіраваў да нас гэты заклік, каб з нашых просьбаў да Бога ўтварыўся «ланцужок» малітваў з асаблівай інтэнцыяй — заступніцтва за сужэнствы і сем’і.

Заступнікі

— Сужэнствы з руху END

— Сужэнствы, якія не належаць да руху END

— Людзі самотныя

— Хлопцы і дзяўчаты

— Удовы і ўдаўцы

— Святары

— Законнікі і законніцыtc

Формы заступніцтва

— Адна гадзіна малітвы раз у месяц, у вызначаны дзень, магчыма — ноччу

— Адзін дзень посту раз у месяц, у вызначаны дзень.

— Ахвяраванне штодзённага жыцця.

Малітва

Усе, хто жадае, павінны маліцца за рух і за кожнае сужэнства, якому патрэбна Божая дапамога, за кожнае сужэнства, якому пагражае небяспека або спакуса, а таксама ў інтэнцыях, якія даручае сакратарыят END

«Давяраем сябе братам, якія сёння ноччу ахвяруюць Табе нястомную малітву».

Малітоўныя інтэнцыі

Кожны можа прапаноўваць свае малітоўныя інтэнцыі. Яны складаюцца ў кошычак каля падножжа табэрнакулюма і ахвяруюцца падчас святой Імшы. Раз на квартал па дзве інтэнцыі высылаюцца заступнікам.

Малітва заступніцтва

Кожны выкарыстоўвае час для малітвы так, як лічыць патрэбным, паводле сваіх схільнасцяў і натхнення: аддаецца медытацыі над тэкстамі або літургічнай малітве, чытае літаніі або ружанец у канкрэтнай інтэнцыі, прысвячае гэты час асабістай спантаннай малітве і інш. Але важна памятаць, што гэта павінна быць не проста малітва, а менавіта малітва заступніцкая.

Малітва заступніцтва

— Прадстаў Богу інтэнцыю

— Маліся проста

— Маліся шчыра

— Маліся цярпліва і нястомна

— Маліся такім спосабам, які табе найбольш падыходзіць

Парады айца Кафарэля

— Рассеянасць на малітве — як жанчына: не звяртайце на яе ўвагі, і яна хутка пакіне вас у супакоі.

— Турбавацца з-за рассеянасці — яшчэ адна нагода для рассеянасці.

— Часта дастаткова запісаць у нататніку думку, якая перашкаджае, каб вызваліцца ад яе.

— Для многіх час, які найменш спрыяе рассеянасці, гэта першая гадзіна дня.

— Напісанне сваёй малітвы можа дапамагчы засяродзіцца, калі мозг занадта ўзбуджаны.

— Са сваёй рассеянасці таксама можна ўчыніць прадмет малітвы.

Пост

Пост — гэта не проста адмаўленне ад пасілку, гэта дар нашага голаду ў еднасці з Тым, хто даў сябе як спажытак для нашага аздараўлення і для ўвядзення нас у вечнае жыццё

Пост — гэта месца, ахвяраванае Хрысту. Ён адкрывае нас на любоў.

Перажыванне посту

Кожны сам вырашае аб яго працягласці, памяркоўна, улічваючы свае рэальныя сілы і абавязкі, а таксама ў тайне, памятаючы пра наказ Хрыста: «А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе» (Мц 6, 17–18).

Ахвяра штодзённага жыцця

— Кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб скласці сваё жыццё ў «ахвяру, мілую Богу, за збаўленне свету».

— Ахвяруем жа Богу ўсё, чым мы жывём, усё, чым мы з’яўляемся, не будзем абмяжоўваць нашых ахвяраў выключна да выпрабаванняў і цярпенняў.

— Важнае не тое, што мы ахвяруем, а тое, як мы гэта робім і з якім сэрцам.

З Евангелля паводле Мацвея 25, 1–4

«Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумных, а пяць — мудрых. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны свае».

Кантакт з намі:

oredownicy@end.win.pl

Дзякуем за ўвагу!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 115 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439