Інфармацыя пра пілігрымку


Запрашаем у Будслаў (2025)

( 6 Votes )

ЗАПІС УЖО АДКРЫТЫ!

Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае усе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Інфармацыя пра пілігрымку:

1. Пілігрымка аднадзённая - 4 ліпеня (пятнiца).

2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).

3. На вялiкiм прыпынку у в. Вераб'i будзе арганiзаваны просты абед.

4. Прыпынак будзе цiхiм часам адпачынку (1,5 гадзiны).

5. Будзе арганізавана транспартнае суправаджэнне (можна будзе пад’ехаць да прыпынку).

6. Будзе арганізавана медыцынскае суправаджэнне (можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).

7. Запісацца ў пілігрымку можна тут: http://www.end.of.by/helps/piligrim
Запіс да 1 ліпеня.

 

 

ТОП 10 ПЫТАННЯЎ ПА ПІЛІГРЫМЦЫ

( 1 Vote )


ЗАПІСАЦЦА МОЖНА ТУТ!


1) ЯК ДАБРАЦЦА ДА В. ПУЗЫРЫ?

1 ВАРЫЯНТ:
Прасцей за ўсё дабрацца да в. Пузыры на ўласным аўтамабілі. Вось каардынаты гэтай вёскі на мапе: https://www.google.ru/maps/dir/54.7899753,27.2774534/54.7866017,27.451602/@54.7897514,27.4239341,14z/data=!4m2!4m1!3e0

2 ВАРЫЯНТ:

в. Пузыры знаходзіцца недалека ад чыгуначнай станцыі Будслаў, якія прыбываюць рана раніцай. З Мінску ёсць цягнік праз Маладзечна.

 


 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 413 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091