Вялічае душа мая Пана,*
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,
бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі,*
і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікае ўчыніў мне Ўсемагутны,*
а імя Яго святое.
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне*
над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц сваёй правіцы;*
Рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам,
скінуў магутных з трона,*
і ўзвысіў пакорных.
Дабром галодных насыціў,*
а багатых ні з чым адправіў.
Прыняў свайго слугу Ізраэля,*
памятаючы пра сваю міласэрнасць.
як абяцаў бацькам нашым,*
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу і Сыну,*
і Духу Святому,
як было спрадвеку, цяпер і заўсёды,*
і на вякі вечныя. Амэн.
Лк 1, 46-55
Magnificat Magnificat Magnificat anima mea Dominum
Magnificat Magnificat Magnificat anima mea.