Вытокі Руху
Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай
на Беларусі
Першае знаёмства з міжнародным рухам сужэнскай духоўнасці END – СМБ адбылося ў г.Дзяржынску, пад час рэкалекцый пад назвай “Сужэнская духоўнасць”, якія адбыліся 16 – 18 красавіка 2004 года. Апякаваліся гэтымі рэкалекцыямі айцы – місіянеры Святой Сям’і. Праводзіла духоўныя практыкаванні анімацыйная пара з Польшы Малгажата і Іоахім Гжонкі і кс – др Анджэй Прыба.
На гэтую сустрэчу духоўных практыкаванняў з’ехаліся 13 сужэнстваў з Лагойску, Дзяржынску, Стаўбцоў, Клецка і Нясвіжа. Час праведзены ў супольнай малітве, разважаннях і слуханні канферэнцый, аказаў вялікі духоўны уплыў, вынікам якога, ўзнікла жаданне заснаваць Рух END на Беларусі, каб паглыбляць, развіваць сваю сужэнскую духоўнасць, аснованную на таямніцы шлюбу.
На падагульняючай сустрэчы 18 красавіка, чатыры сужэнствы з Нясвіжа, Стаўбцоў і Клецку, вырашылі ўтварыць першую суполку Руха Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай на Беларусі.
30 мая 2004 года
( дзень Спаслання Святога Духа )
У гэты дзень адбылася самая першая сустрэча суполкі на Беларусі ў г.Клецку. Чатыры сужэнскія пары Дзям’янкі Вольга і Станіслаў са Стоўбцаў, Несцеравы Марыя і Алег з Клецка, Ляшковіч Наталля і Павел, Вайцяшэнка Алена і Аляксандр з Нясвіжа, на чале з духоўным дарадцам кс. Эрвінам Вячорак стварылі першую суполку END на Беларусі.