1. У iнтэнцыi Св. Айца i Яго просьбаў, а таксама ў справе Святога Касцёла.
2. Молімся, у імя найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, каб мы, бацькі, маглі дазволіць Езусу вызваліць нас з палону наступстваў нашых грахоў, каб грахі нас, бацькоў, не мелі негатыўнага ўплыву на нашых дзяцей і каб яны не былі ў небяспецы наступстваў нашых грахоў. Молімся аб захаванні нашых дзяцей ад наступстваў грахоў бацькоў, таксама аб знішчэнні прычын зла.
3. Молiмся аб Божым благаслаўленнi для нашых дзяцей, каб яны як найглыбей чарпалi са скарбнiцы Божай любовi; аб глыбiнi Божага благаслаўлення для нашых дзяцей (таксама аб тым, каб яны трапiлi ў адпаведнае асяродзе, дзе будуць развiвацца як найлепш).
4. Молiмся аб пашырэннi гэтай справы малiтвы бацькоў за дзяцей, каб як найбольш дзетак атрымала ад сваiх бацькоў малiтву i благаслаўленне! Молiмся аб развiццi гэтай формы малiтвы, каб як найбольш дзяцей i бацькоў атрымлiвалi яе збаўленыя паслядоўнасцi.
5. Аб аздараўленнi з прычын грахоў, наступствы якiх кранаюць нашых дзетак, у бацькоў i асяродзi.
Сястра Раiса (Мінск)
Удзельнікі малітоўнай супольнасці Жывога Ружанца могуць атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах, восем разоў у год, а менавіта:
*У дзень уступлення ў супольнасць Жывога Ружанца,
*Свята Божага Нараджэння (25 снежня),
*Свята Ахвяравання Пана (2 лютага),
*Урачыстасць Звяставання Найсвяцейшай Панны Марыі (25 сакавіка),
*Урачыстасць Уваскрасенне Пана (у адпаведнасці з літургічным календаром),
*Урачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай (15 жніўня),
*Свята Каралевы Святога Ружанца (7 кастрычніка),
*Урачыстасць Беззаннага Зачацця Панны Марыі (8 снежня).
Наша супольнасць Жывога Ружанца будзе зарэгістрыравана кс. Андрэям, якому мы вельмі ўдзячны за падтрымку і дапамогу. Будзем памятаць пра яго ў нашых малітвах!!! Хвала Пану!