Хвала Хрысту! Сябры, паведамляем аб старце новага проекту. Каб усiм мець магчымасць чытать Лiст ЭНД пачынаем пераклад Лiстоў ад Супер-Рэгiёну Польшча-Цэнтральная Еўропа.
Па меры перакладу асобных артыкулаў Лiста, Яны будуць размяшчацца на нашым сайце. Анонсы на Лісты можна знайсці ў Viber-чаце "РУХ END". Для аматараў чытаць у арыгiнале, есць спасылка на сайт руха ЭНД у Польшчы.
|
Версія Word
Версія PDF

Анет і Пол О'Бейрн,
Пара, адказная за Супер-Рэгіён Трансатлантычны
§ Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка − прыгожая краіна з разнастайным насельніцтвам. Па апошніх дадзеных, насельніцтва складае 58,8 млн чалавек. 79% насельніцтва − хрысціяне. Каталікоў каля 4 мільёнаў.
Рух END існуе ў краіне каля 30 гадоў. У цяперашні час у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы існуе два сектара: у Дурбане і Ёханэсбургу. У Ёханэсбургу пяць суполак, кожная з якіх складаецца з пяці сужэнстваў, а ў Дурбане − чатыры суполкі.
Версія PDF
Господи, научи нас молиться
«Если бы ты знала дар Божий!»
Никогда не забывайте: для того, чтобы идти к Богу, нужно пройти через Христа. Слово «пройти» может ввести вас в заблуждение: речь не о том, чтобы на пути к Богу нужно было миновать Христа, как если бы Бог ожидал нас где-то вне. Но только лишь через Христа, со Христом и во Христе мы можем найти Отца. Итак, невозможно сделать ничего лучшего, как только любить Христа. Вот почему вам незачем бояться, что молитва ваша, как вы мне пишете, будучи диалогом со Христом, отдаляет вас от Отца. «Филипп, разве ты не знаешь, что видевший Меня видел Отца?» (ср. Ин 14,19). Таким образом, предоставьте дружбе Христовой, столь непредвиденно возникшей в вашей жизни, охватить вас и проникнуть в вас. Но постарайтесь хорошо её понять.
Версія Word
Версія PDF

а. Рыкарда Лондоньо
Духоўны дарадчык ERI
Калі мы размаўляем аб сувязях, або прыналежнасці да пэўнай групы людзей, гэта заўсёды звязана з некаторымі абавязкамі, якія вынікаюць з гэтых адносінаў. У Экіпах заснавальнікі акрэслілі пэўныя правілы, якія вызначаюць харызмат Руху. У сувязі з тым, што харызмат звязаны з сужэнскай духоўнасцю, імкненнем да святасці, і з’яўляецца адказам на абавязкі, якія вынікаюць з Сакрамэнту Сужэнства, то высілкі, прапанаваныя ў суполках, павінны адносіцца як да сужэнскай духоўнасці, так і да сакрамэнтальнасці сужэнства.
Версія Word
Версія PDF
Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну
Хэлена і Павел Кукаловічы
Адказная пара Супер-Рэгіёну
Польшча-Цэнтральная Еўропа
Дарагія сужэнствы і дарагія святары – духоўныя дарадчыкі!
Ліст на пачатак новага фармацыйнага года мы пішам вам у жнівеньскія дні пасля завяршэння двух важных сустрэч для адказных, якія адбыліся падчас летняга адпачынку: Калегiума нашага Супер-Рэгіёну і сустрэчы адказных з усяго свету, якая праходзіла ў Асізі.
Версія Word
Версія PDF
Экiпы Notre-Dame заўтра. Выклікі
25 сакавіка 1973 г. у Парыжы, падчас канферэнцыі для адказных пар Сектара, айцец Кафарэль сказаў наступныя словы: «Калі я прыйшоў на гэтую сустрэчу, я зразумеў адну рэч: мне 70 гадоў, і 35 гадоў я працую з Экiпамі Нотр-Дам. Ніколі не задумваўся, што прысвяціў Экiпам палову свайго жыцця.
Я павінен прызнацца вам, што прыйшоў час перадаць эстафету – і гэта тое, пра што я збіраюся казаць цяпер (...). Я не хачу, каб вы разумелі гэта так, што я сыходжу, таму што мне 70 гадоў, з іх 35 гадоў у Экiпах. Я сыходжу, таму што думаю, што Экiпы пасля 35 гадоў існавання уступаюць або павінны выйсці на новы этап. Каб дапамагчы ім перайсці на гэты новы этап, трэба мець перад сабой не менш за 15 гадоў. А ўмяне няма 15 гадоў. Такім чынам, трэба, каб хтосьці іншы дапамог Экiпам увайсці ў гэты этап, хтосьці, у каго наперадзе больш гадоў. (…) Я адчуваю, што прыйшоў час перадаць штурвал.

Версія Word
Марыёла і Элізэу Калсінг
Каардынатары cувязных экіпаў ERI
Мы Марыёла і Элізэу Калсінг, у цяперашні час працуем у ERI як пара, адказная за каардынацыю сувязных экiпаў. Мы жанатыя 46 гадоў і 43 гады належым да экiпаў Notre-Dame. У нас 4 дзяцей, адзін зяць, адна нявестка і адна ўнучка. У лістападзе мы будзем вітаць свайго ўнука на свеце. Мы жывем у Бразіліа, сталіцы Бразіліі, і ўваходзім у экiпу 19, якая выбрала сваёй апякункай Маці Божую, Заступніцу Сем'яў.
Версія Word
Сям’я заўсёды была моцай нацыі, бо яна з’яўляецца калыскай, Віфлеемам для нацыі.
Заўтра нацыя будзе такой, якой з'яўляецца сям'я сёння.
Стэфан Вышынскі часта выказваўся пра чалавека, сужэнства і сям'ю. Падставай для гэтых выказванняў сталі перш за ўсё пастырскія сустрэчы з вернікамі і артыкулы, якія публікавалiся на старонках «Божы парадак» − штотыднёвіка, які выходзіў ва Влоцлавке.
|
Версія Word
Рэкалекцыi END 2013.
Што такое малітва? Гэта запрашэнне Бога да супрацоўніцтва. Таму што першым ініцыятарам малітвы з'яўляецца не чалавек, а Пан Бог. Бог выходзіў у Рай да Адама і Евы, каб пагаварыць з імі, каб быць з імі. Гэта таксама запрашэнне да Бога, якое мы накіроўваем да Яго, просячы аб Яго ўдзеле у нашым штодзённым жыцці. Малітва − гэта патрэба сэрца, якое любіць і якое любяць. Малітва таксама з'яўляецца прэлюдыяй да пэўнага дзеяння. Часцей за ўсё малітва з’яўляецца для нас закрыццём або падсумаваннем таго, што адбылося на шляхах веры, а яна павінна быць падмуркам, указальнікам, які паказвае, што трэба рабіць у нашым жыцці.
Версія Word
У верасні мы перажывалі 25-годдзе смерці кс. Каффарэля.
Кожны дзень мы атрымлівалі тэксты, старанна падрыхтаваныя ERI для разважанняў і малітвы. Кожны дзень меў назву. Упершыню ў гісторыі END на працягу аднаго дня, дзевяць дзён запар, мы далучыліся да малітвы і разважанняў з сужэнствамі па ўсім свеце. Голас кс. Каффарэля, фатаграфіі, якіх мы не ведалі, тэксты, якія накіроўвалі нашыя сэрцы кожны дзень разважаць над тэмай, і малітвы, якія дапаўняюць наш вопыт Бога, дазволілі жыць тым багаццем, якое дае нам рух Equipes Notre-Dame. Калі вам цікава, дзе знайсці тэксты для разважанняў, наведайце сайт Руху www.end.org.pl. Ва ўкладцы Падзеі вы знойдзеце тое, што ўмацоўвае веру, надзею і любоў. Яшчэ раз звярніцеся да запісаных дзён навэнны. Мы дзякуем Богу за харызмат, у якім мы жывем, і за сужэнствы, якія прымаюць выклікі, каб мы маглі жыць ім паўней.
|
Версія Word
Пане, навучы нас маліцца. Пазнаваць, каб любіць
Ці павінен я прызнацца, што твая пагарда да разважання здаецца мне некалькі падазронай? Маеш рацыю, лічачы, што малітва павінна быць не практыкаваннем розуму, а момантам блізкасці з Богам, калі розум павінен саступіць першынство сэрцу. Але, баюся, пад выглядам таго, што аддаеш перавагу сэрцу, ты недаацэньваеш пазнанне Бога. Між тым, гэта важны аспект малітвы. Такім чынам, выходзіш на дарогу, на якую лёгка ўцягваюцца жанчыны, у той час як мужчыны больш схіляюцца да інтэлектуалізму. Абедзве тэндэнцыі небяспечныя. Трэба перасцерагчы мужчын ад той небяспекі, якая ім пагражае, і якая для іх тым горш, што іх унутранае жыццё раздробленае, і паміж розумам, сэрцам і воляй не заўсёды — выражаючыся даслоўна —існуюць сувязі. Але пазнанне не абавязкова прыводзіць іх да любовi.
Версія Word
Казанне на пачатак новага фармацыйнага года 2021-2022
А. Генрык Вечорэк SChr,
духоўны дарадчык экiпы Вольфсбург-Браўншвейг-Зальцгітэр
Шэсць гадоў мінула з таго часу, як Папа Францішак напісаў энцыкліку «Laudato si», моцна падкрэсліваючы неабходнасць дзеянняў. Яе пасланне вельмі своечасовае і павінна дайсці да кожнага з нас. «Laudato si» з'яўляецца толькі адной з вех ў даўняй традыцыі каталіцкай сацыяльнай навукі, традыцыі, якую мы прымаем усім сэрцам.
Касцёл — гэта супольнасць, якая патрабуе пастаяннага абнаўлення. Гэта абнаўленне мае сваё паходжанне ў веры. Калі мы будзем разумець веру як поўнае прыліпанне да Бога, як выхад за межы бачнага, каб дакрануцца да Нябачнага, то мы павінны пастаянна шукаць Бога. Вера зыходзіць са слухання, таму мэта сёлетняй праграмы фармацыі — запрасіць Рух да роздуму над сужэнствам, якое слухаецца голасу Бога. Па тэме фармацыі на 2021/2022 г. «Хрысціянскі шлюб – закваска абнаўлення сям’і і грамадства» запрашаем паразважаць пра месца Бога ў нашых сем’ях. Вы павінны паставіць Бога ў цэнтры. Тут мы закранаем сутнасць хрысціянства: справы ласкі і ўчынкаў.
|
|
|
|
Старонка 1 з 4 |