Тэмы пілатажу


Cустрэча 10. Суполка – месца практыкавання любові да бліжняга

СУСТРЭЧА 10

СУПОЛКА – МЕСЦА ПРАКТЫКАВАННЯ

ЛЮБОВІ ДА БЛІЖНЯГА

 

«Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).

1. Уводзіны

Пасля тэм, якія дапамагалі нам паглядзець на сужэнства, на боскую і чалавечую натуру саюзу мужчыны і жанчыны, на сям’ю, якая з’яўляецца плодам любові, прыйшоў час паглядзець на суполку, як на малы Касцёл. Касцёл, у якім ёсць братэрская любоў і ёсць Хрыстос.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 9. Досвед любові ў штодзённым жыцці

СУСТРЭЧА 9

ДОСВЕД ЛЮБОВІ Ў ШТОДЗЁННЫМ ЖЫЦЦІ

 

«…хрысціянская сям’я застанецца домам Бога сярод людзей. А так як Бог жыве там, то гэта месца Яго дзеяння, там Ён робіць тыя цуды, тыя вялікія рэчы, аб якіх вучыць Святое Пісанне. Жыццё хрысціянскага сужэнства – гэта «святая гісторыя», бо гэта гісторыя, якую стварае сам Бог».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Малітва нашай супольнасці суправаджае нас ад першай сустрэчы. Найбольш распаўсюджаная супольная малітва – гэта малітва ў сям’і. Асабліва, калі дзеці малыя, бацькі часта разам з дзецьмі становяцца на малітву. Пасля ў многіх сем’ях гэты звычай па розных прычынах занядбоўваецца. Можна зразумець неахвоту дзяцей у падлеткавым узросце маліцца супольна, але гэта не значыць, што сужэнцы павінны адмаўляцца ад супольнай малітвы. У гэты момант яна асабліва патрэбная ў інтэнцыі дзяцей. Хрыстос пераконвае нас, што там «дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Сужэнская і сямейная малітва асвятляе штодзённае жыццё.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 8. Любоў адкрытая на іншых

СУСТРЭЧА 8

ЛЮБОЎ АДКРЫТАЯ НА ІНШЫХ

 

«Клопат аб узрастанні любові да бліжняга паміж бацькамі і дзецьмі з’яўляецца вялікім трыумфам узаемнай любові сужэнцаў. Я думаю аднак таксама аб тых, хто не мае дзяцей, яны зноў будуць цярпець, бо гэтае цярпенне заўсёды з імі. Абяцаем ім малітву, каб Бог благаславіў іх ласкай плоднасці, так, як яны гэтага прагнуць. А для тых, хто не мае надзеі на магчымасць мець дзяцей, мы просім Бога аб дары вялікай духоўнай плоднасці».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Гэта ўжо восьмая сустрэча. Ход гэтай сустрэчы не будзе адрознівацца ад папярэдніх. Дзелячыся духоўным узрастаннем мы больш часу аддадзім асабістай малітве, якая як пункт высілку была ўведзеная на папярэдняй сустрэчы. Разважанне над фармацыйнай тэмай – гэта магчымасць падумаць пра адкрытасць нашай любові. Нас будуць судзіць з любові, а таму адкрытасць нашай любові – гэта асаблівае патрабаванне.

У першую чаргу наша адкрытасць – гэта адкрытасць на новае жыццё – «пладзіцеся і размнажайцеся». У адваротным выпадку наша любоў можа аказацца непраўдзівай альбо ўвогуле можа быць выражэннем нашай уласнай эгаістычнай любові. На гэтай сустрэчы будзе ўведзены чарговы канкрэтны пункт высілку – правіла жыцця.

 

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 7. Сэрца звернутае да Бога

СУСТРЭЧА 7

СЭРЦА ЗВЕРНУТАЕ ДА БОГА

«Малітва з'яўляецца глыбокім настаўленнем душы, чымсьці большым, чым толькі словамі, але таксама ўвагай, прысутнасцю ўсяго чалавека перад Богам, цела і душы, усіх схаваных у ім магчымасцяў».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Малітва – гэта час ціхага слухання, сэрцам пры Сэрцы Бога, гэта час адкрывання і прыняцця Божага плану адносна мяне. Бог не аб’яўляецца ў шуме, Ён у «лёгкім ветры». Малітва развівае ў нас здольнасць слухаць і размаўляць з Богам. Хто моліцца, той шукае Бога, як чытаем у псальме: «Як лань імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа» (Пс 42).

Айцец Кафарэль, заснавальнік Руху Equipes Notre-Dame, сказаў аб сабе: «Я ўсім абавязаны малітве». Малітва павінна знаходзіцца ў самым цэнтры духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна. Ад асабістай малітвы залежыць, якім чынам будзе развівацца наша духоўнае жыццё.

 

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

Cустрэча 6. Слуханне слова Божага

СУСТРЭЧА 6

СЛУХАННЕ СЛОВА БОЖАГА

 

«Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4,4).

1. Уводзіны

Ксёндз Кафарэль звярнуў увагу, што найважнейшай мэтай сустрэчы суполкі з’яўляецца пошук Хрыста. Давайце прыгадаем сабе сцэну, апісаную святым Янам, у якой апосталы ідуць за Езусам. «А Езус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа: «Чаго шукаеце?» (Ян 1, 38). Апосталы мелі шчасце ісці за Езусам і нават застацца ў Яго доме. Дарам, які дае нам магчымасць сустракацца з Хрыстом, з’яўляецца, між іншымі, Святое Пісанне.

Пад час гэтай сустрэчы будзе ўведзены другі пункт высілку «Слуханне Слова Божага». Здольнасць пагрузіцца ў Божае Слова прыходзіць вельмі павольна нават тады, калі мы вельмі актыўна стараемся гэтага дасягнуць. Хай аднак не пужаюць нас гэтыя цяжкасці. Дапамогай будзе наша суполка, кожны з яе ўдзельнікаў, які пад час малітвы будзе адкрываць перад намі вартасць Божага Слова.

 

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 


Старонка 1 з 2

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 124 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by