СУСТРЭЧА 2
СУПОЛЬНАСЦЬ, ЯКАЯ МОЛІЦЦА
«Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах» (Мц 18, 19).
Наша супольнасць сустракаецца для Бога і дзеля жадання сустрэцца з Хрыстом. Таму мы хочам стаць евангельскай супольнасцю. Асноўнай рысай евангельскай супольнасці з’яўляецца малітва. Малітва – гэта жыццёвая неабходнасць кожнага хрысціяніна. Яна адчыняе крыніцы любові, якая з’яўляецца дарам неба. Узор малітвы для нашай супольнасці – гэта малітва ў Вячэрніку пасля Уваскрасення. У Вячэрніку напалоханыя апосталы разам з Марыяй трывалі ў малітве. Як вядома, гэтая малітва не засталася без адказу. Усе сабраныя ў Вячэрніку атрымалі Духа Святога, Які даў ім здольнасць сведчыць аб любові Бога.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word