СУСТРЭЧА 6
СЛУХАННЕ СЛОВА БОЖАГА
«Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4,4).
1. Уводзіны
Ксёндз Кафарэль звярнуў увагу, што найважнейшай мэтай сустрэчы суполкі з’яўляецца пошук Хрыста. Давайце прыгадаем сабе сцэну, апісаную святым Янам, у якой апосталы ідуць за Езусам. «А Езус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа: «Чаго шукаеце?» (Ян 1, 38). Апосталы мелі шчасце ісці за Езусам і нават застацца ў Яго доме. Дарам, які дае нам магчымасць сустракацца з Хрыстом, з’яўляецца, між іншымі, Святое Пісанне.
Пад час гэтай сустрэчы будзе ўведзены другі пункт высілку «Слуханне Слова Божага». Здольнасць пагрузіцца ў Божае Слова прыходзіць вельмі павольна нават тады, калі мы вельмі актыўна стараемся гэтага дасягнуць. Хай аднак не пужаюць нас гэтыя цяжкасці. Дапамогай будзе наша суполка, кожны з яе ўдзельнікаў, які пад час малітвы будзе адкрываць перад намі вартасць Божага Слова.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
СУСТРЭЧА 5
Жыццё ласкамі сакрамэнту сужэнства
«Гэты сакрамэнт з’яўляецца настолькі адметным, што яго суб’ектам з’яўляецца не асоба, як у іншых сакрамэнтах, а пара сужэнцаў. Сапраўды: ён стварае, ён пасвячае і асвячае гэтую малую супольнасць, адзіную ў сваім родзе, якую будуюць мужчына і жанчына ў сужэнстве. І дадаткова гэта саюз, які па сваёй сутнасці ахінуты прывілеем ласкі, якая ўключае яго ў Містычнае цела Хрыста».
Кс. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Мы сустракаемся як сакрамэнтальныя сужэнствы. Рух Equipes Notre-Dame з’яўляецца рухам для сакрамэнтальных сужэнстваў. Чым з’яўляецца сакрамэнт? Чым з’яўляецца сакрамэнт сужэнства? Гэта толькі на першы погляд простыя пытанні. Таму на гэтай сустрэчы мы будзем канцэнтравацца на сакрамэнце сужэнства. Праз сакрамэнт сужэнства Хрыстос становіцца ўдзельнікам нашага сужэнскага жыцця. Становіцца Трэцяй, найважнейшай Асобай, Якая павінна пастаянна прымаць удзел у нашых рашэннях, у нашай любові.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
|
СУСТРЭЧА 4
ЛЮБОЎ ПАТРАБУЕ КАМУНІКАЦЫІ
«Асабліва прыгожа ў сужэнстве тое, што сужэнцы цалкам шчыра і ў праўдзе могуць сказаць сабе ўзаемна: «У тваёй любові я знаходжу любоў Бога, Які прыходзіць да мяне. У маёй любові да цябе я злучаюся з Богам, Які пазычае маё сэрца, каб любіць цябе».
кс. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Мы ўсе добра разумеем, якую вялікую вартасць мае камунікацыя ў стасунках паміж людзьмі. Зносіны ў сужэнстве могуць выглядаць па-рознаму. Айцец Кафарэль у адным са сваіх лістоў казаў так: «Калі мы адмаўляемся выражаць сябе, мы здзяйсняем адзін з самых цяжкіх грахоў супраць любові». Мы можам быць упэўненымі, што мы часта размаўляем, што нашы размовы жывыя, але аднак амаль у кожным сужэнстве трэба звяртаць увагу на спосаб камунікацыі і на тое, аб чым мы размаўляем. Мы павінны ажыўляць нашыя дыялогі, заўважыць, што Хрыстос таксама хоча нам штосьці сказаць. Ён павінен быць Панам нашага сужэнства. Мы павінныя сустракаць Яго разам. Першы канкрэтны пункт высілку, які прапануе Рух, гэта абавязак «Сядзем разам».
Абавязак «Сядзем разам» – гэта вялікае цудоўнае адкрыццё айца Кафарэля.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
СУСТРЭЧА 3
ЛЮБОЎ, ЯКУЮ ВЫ БУДУЕЦЕ
«Таму малюся, каб вашая любоў яшчэ больш узрастала ў пазнанні і ва ўсякім адчуванні, каб вы пазнавалі лепшае» (Флп 1, 9).
Калі вы прынялі рашэнне заключыць сакрамэнт сужэнства, то вы зрабілі вырашальны крок, які праз усё ваша жыццё будзе вызначаць вам шляхі. Вы аддалі сябе адно аднаму па ўласнай волі, целам і духам, назаўсёды. Гэта рашэнне было абумоўлена любоўю, якая вас злучала. У большасці выпадкаў гэта любоў была нясталай, была быццам толькі закваскай любові. Любоў, якая вас злучыла, павінна ўвесь час узрастаць. Падчас гэтай сустрэчы, у супольнасці, мы задумаемся над значэннем сужэнства, як супольнасці мужчыны і жанчыны, над тым, як развіваць і ўзмацняць любоў у сужэнстве.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word
|