
29 снежня ў свята Святой Сям’і да Суполак Маці Божай (руху Equipes Notre-Dame) афіцыйна далучылася сям’я Рамана і Ганны Рамановічаў. На працягу года сужэнцы знаёміліся з абавязкамі, якія прапануе рух для развіцця сужэнскай і сямейнай духоўнасці. Урачыстым прыняццем Карты END Раман і Ганна прысвяцілі сваю сям’ю Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, просячы Яго дапамогі ў тым, как быць вернымі сваім пастановам ў імкненні да святасці. Прадстаўнікі Суполак Маці Божай сваёй прысутнасцю і малітвай падтрымалі новых удзельнікаў руху.






