1. Больш увагі ўдзяляць катэхезацыі і чытанню Слова Божага ад Святога Марка (па 2 главы ў месяц, пачынаючы з верасня)
2. Асаблівую ўвагу ўдзяляць штомесячнаму выкананню задання “прысядзем разам”. На кожнай сустрэчы, па-магчымасці, аналізаваць выкананне наступных правілаў жыцця ў руху:
- сумесная сямейная малітва;
- заданне “прысядзем разам”;
- чытанне Слова Божага
3. Пісьмова рыхтавацца да сустрэчы
заснавальніка сямейнага руху
"Equipes Notre - Dame" на Беларусі
9 верасня 2011 года адзначыў свой юбілей, 50-годдзе, ксёндз Эрвін. На Святой Імшы ў Клецку ў гэты дзень сабраліся парафіяне, прадстаўнікі ўлады раёна, удзельнікі сямейнага руху "Equipes Notre - Dame" на Беларусі, педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і бацькі яго навучэнцаў. Прыехалі памаліцца за шаноўнага юбіляра таксама шмат ксяндзоў з усіх куткоў Беларусі. Шмат цёплых слоў было сказана ксяндзу Эрвіну з нагоды яго Дня нараджэння.

21 жніўня, у нядзелю, у касцёле Святой Троіцы ў г. Клецку ў 17.00 адбылася Святая Імша для ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”, прысвечаная пачатку фармацыйнага году. Пасля Імшы прашла сустрэча Экіпы сектара, духоўных дарадцаў і адказных пар у новым годзе. Запланаваны мерапрыемствы на будучы год. Вырашаны пытанні рэкалекцый і заступніцтва. Спадзяёмся, што праведзены Дзень Сектара прынясе плён у развіцці нашых экіп.
10 ліпеня ў Нясвіжы адбыўся пікнік для сямей і святароў нашага руху. У 16 гадзін была адпраўлена Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, а затым усе рушылі на прыроду, дзе і адбыўся наш пікнік.
Шчыра дзякуем добраму Богу за нашыя сем’і, за нашых духоўных дарадчыкаў, за гэты цудоўны Святы, нядзельны , сонечны дзень, які Ён нам падараваў, за дзень які мы правялі разам з Ім. Мы славілі Пана ў сакраманце Эўхарыстыі, потым маліліся на прыродзе, дзякавалі Богу за вялікі дар жыцця, за тое, што ўчыніў нас годнымі быць Яго дзецьмі, жыць паводле Ягонага слова.
Любыя ў Хрысце ўдзельнікі руху END, напэўна многія з Вас адправяцца ў пілігрымку да нашай найсвяцейшай Маці ў Будслаў. Нажаль нам не ўдалося зрабіць гэту пілігрымку агульнай, можа на той год... Але ўсіх, хто ў гэтыя дні паехаў пакланіцца нашай Маці запрашаем даслаць фотаздымкі і магчыма кароткі каментар пра Вашу пілігрымку. Матэрыялы чакаем па адрасу admin@end.of.by альбо mnk2009@mail.ru. Будзем разам з нашай Маці!
25 чэрвеня адбыўся Дзень Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла. У 9 гадзін раніцы сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” сабраліся ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Пасля прывітання ўсіх удзельнікаў руху адказнай парай Андрэем і Людмілай, распачалася канферэнцыя айца Эрвіна, у якой былі закрануты самыя важныя пытанні сямейнага жыцця. Затым адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь. Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі цудоўную магчымасць паўдзельнічаць у Святой Імшы, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля Імшы адбылася ўрачыстая працэсія па Нясвіжу, у якой прынялі актыўны ўдзел нашы сем’і.
18 чэрвеня 2011 года ў Нясвіжы, у доме сясцёр, адбылася сустрэча сем’яў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. На гэту сустрэчу былі запрошаны сем’і з парафіі Божага Цела, якія маюць жаданне праслаўляць Бога і жыць паводле Яго запаведзяў. Маем надзею, што ў Нясвіжы ўзнікне новая экіпа сем’яў.
Хвала Пану за такія моцныя ў веры сем’і і за ксяндзоў, якія з імі працуюць.
5 чэрвеня адбылася сустрэча экіпы Сектара ў Негарэлым. Такія сустрэчы традыцыйна праводзяцца ў канцы фармацыйнага года. На сустрэчы прысутнічалі 4 ксяндзы і 5 сямей. Сумесна с духоўнымі дарадчыкамі былі абмеркаваны пытанні правядзення рэкалекцый, выпуска Ліста. Паднімаліся пытанні пілатавання, распаўсюджвання руху на Беларусі, перакладу тэм для працы ў наступным фармацыйным годзе. Асаблівая ўвага ўдзялялася святкаванню Дня Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла.
|
|
|
Старонка 52 з 54 |