БАЦЬКОЎСТВА. Ад аўтара

( 0 Votes )


БАЦЬКОЎСТВА

Хвала Хрысту,мае любімыя чытачы!!!!))))

На вуліцы восень,пачалася школа,урокі ў бацькоў і дзяцей))))Як жа лёгка пазбавіцца ад дзяцей летам,усё ж такі возера,вуліца, ровары, ролікі,паходы з сябрамі....Але вось надыходзіць працавітая восень,пара года,калі трэба сабраць ураджай,зрабіць урокі,пайсці па грыбы,каб падрыхтаваць запас вітамінауў
на зіму....а дзецям так не хочацца нешта зубрыць,складаць ранец назаўтра ў школу,чытаць,пісаць,выводзіць прыгожым почыркам тэксты....далей бы лета....

Гэта я ўсё да чаго пішу?)Проста як ўжо і раней пісала: дзеці не толькі хочуць гуляць у камп'ютарныя цацкі,але ім патрэбны і мы,дарослыя,размова з імі вельмі патрэбная не нам самім,а ім.Вось на днях убачыла той самы выпадак,калі бацькі лічаць сябе,ну проста "бацькамі-бацькамі":хлопчык вяртаецца са школы да хаты і бачыць,што я го тата знаходзіцца у гаражы разам са сваімі сябрамі,ён яўна хацеў нешта расказаць тату,падзяліцца нечым,бо так спяшаўся і с такім інтузіязмам на твары ляцеў да бацькі,але як толькі тата выйшаў з гаража насустрач,то сыну было не зусім радасна,адразу паляцей шквал заўваг і каманд"я табе казаў не хадзі з расшпіленай курткай,бо захварэеш,чаго ты сюды ідзеш,ідзі да хаты,пераапраніся і рабі ўрокі,А мама потым праверыць",сын яшчэ хацей уставіць пару слоў,падзяліцца нечы,але бацька піхнуў яго наперад у накірунку хаты і дадаў"ідзі,ідзі да хаты,я сказаў"....

Вось,а тады мы здзіўдяемся,чаму нашыя дзеці нам нічога не гавораць,не расказваюць пра свае клопаты і праблемы,толькі як здарыцца што сур'ёзнае і непапраўнае,тады певень дзюбне за патыліцу,але будзе ўжо позна.

Давайце ўявім сабе ідэальную карціну гэтай самай сцэны з гаражом:сын ідзе да таты,тата насустрач выходзіць да яго,вітаецца з сынам,як з дарослым мужчынам, за руку,пытаецца,што ў яго новага ў школе,нагадвае,што хадзіць расшпіленым не вельмі добра для здароўя і слухае тое,што сын так хацеў яму расказаць з самага пачатку:можа гэта добрыя адзнакі,а можа штосьці ўбачыў па дарозе ў школу,можа з кім пазнаёміўя і знайшоў сабе добрага сябра,з якім так цікава,а можа проста хацеў папрасіць тату кудысцьі з ім схадзіць,пагуляць,проста пагаварыць...А тут...нават слова не далі прамовіць(((

Бацькі!!!!!Гаварыце часцей са сваімі дзеткамі,пакуль ім хочацца з вамі дзяліцца сваімі пачуццямі і адкрыццямі,няхай гэтая залатая пара будзе самай плённая для вас,няхай школьны час будзе пазнавальным не толькі для настаўнікаў і вучняў,але і для вас,бацькоў,няхай жыццё вашых дзяцей будзе праходзіць праз вашае сэрца,а не толькі праз тое,каб абуць,апрануць і накарміць...няхай ваш сын або дачка ідуць вам насустрач і ведаюць,што з гэтым чалавекам мне ня горш,чым з сябрам па парце!!!!!!!Адчыніце дзверы для сваіх дзяцей!!!!!

Ваша Вікторыя!)

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 238 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091