Aдбыўся II Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь

12 лістапада ў Баранавічах адбыўся II Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь. На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінску, Нясвіжу, Ганцавіч, Негарэлага і Новай Мышы, якія нясуць адказнасць за розныя напрамкі  развіцця руху у Беларусі.

 

12 лістапада – у Каталіцкім Касцеле дзень успаміна св. Язафата Кунцэвіча, таму кс. Петр Шарко у казанні звярнуў увагу тэме  адзінства.  Пад час Адарацыі сем’і разам памаліліся на ружанцы, ахвяруючы малітву як перапрашэнне за свае грахі і занядбанні .

Першая канферэнцыя калегіума была прысвечана тэме „Служэнне сувязной пары”. Мікалай і Таццяна  Меляшкевіч вылучылі і агучылі асноўныя прынцыпы усталявання сувязі паміж суполкамі з афіцыйнага дакумета руху „Cувязная пара”.

Пасля канферэнцыі быў зладжаны інтэрнэт-мост з сужэнствам з Францыі Антуанам і Тэрэзай Леклерк , якія у сваей прамове папярэджвалі пары Сектароў пра небяспеку ізаляцыі суполак.

Таксама праз інтэрнэт-мост сваім сведчаннем з удзельнікамі сустрэчы мелі магчымасць падзяліцца Павел і Хелена Кукуловіч, якія зараз нясуць служэнне  адказнай пары за Суперрэгіен Польшча-Еуропа Цэнтральная. У сваім сведчанні яны падзяліліся 3 момантамі са свайго жыцця, калі яны асабліва адчулі апеку Маці Божай.

Для калегіума у Беларусі Павел і Хелена таксама падрыхтавалі канферэнцыю “Асаблівасці служэнне пары Сектара", пасля якой удзельнікі маглі  задаць усе хвалюючыя пытанні.

На заканчэнне Калегіума духоўны дарадчык Рэгіену END кс. Андрэй Сіповіч звярнуўся да сямей з заклікам не шкадаваць час і сілы на служэнне Богу і людзям.

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 186 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439