Дарагія сужэнствы Суполак Маці Божай!
З нагоды святкавання 75-годдзя Карты END Міжнародная Адказная Экіпа (ERI) падрыхтавала матэрыялы для лепшага перажывання гэтага свята.
Выконваючы просьбу адказных за Рух, прапануем удзельнікам Руху на Беларусі пераклад гэтых матэрыялаў у форме пятай сустрэчы суполкі.
Дакументы, якія дапамогуць падрыхтавацца да сустрэчы:
- Карта Суполак Маці Божай
- Чым з’яўляецца Рух ÉQUIPES NOTRE-DAME? (1977 г.). Дапаўненне Карты END
- Пятая сустрэча суполкі
Каб кожны удзельнік суполкі, а таксама духоўны дарадчык, меў дастаткова часу выказацца, чаму ён трывае у суполцы і як бачыць будучыню пасля чытання канферэнцыі а. Кафарэля, просім быць падрыхтаванымі. Коратка падзяліцца жыццём (найважнейшымі падзеямі), пунктамі высілку (канкрэтнымі пладамі), прадставіць Госпаду найважнейшыя інтэнцыі ў малітве.
«Няхай усе удзельнікі суполак ў свеце далучацца да гэтага вялікага свята ўдзячнасці! Няхай Госпад і наша Нябесная Маці праз заступніцтва айца Кафарэля благаслаўляе вас сёння і заўсёды!».
Кларіта і Эдгардо Берналь, ERI