Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай

13 студзеня ў Мінску ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася Аплатковая сустрэча сямей суполак Маці Божай. На сустрэчу прыехалі сем’і з Паўночнага і Паўднёвага сектарау́. Усяго было каля 70 дарослых, 50 дзяцей і 5 духоўных дарадчыкаў.

Сустрэча распачалася малітвай на ружанцы, пасля якога адбылася Святая Імша. Эўхарыстыю ўзначаліў запрошаны на свята арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля Святой Iмшы ўсе у́дзельнікі падзяліліся аплаткам і склалі адзін аднаму святочныя пажаданні.

На такіх аплатковых сустрэчах існуе традыцыя выцягваць карткі з прозвішчамі сямей з Руху ЕND, за якix трэба маліцца на працягу года (хто каго выцягне, той за таго i  молiцца). Такім чынам мы падтрымліваем адзін аднаго духоўна.

Пасля дзялення аплаткам нас чакаў вельмі смачны абед. Для дзяцей была арганізавана свая праграма. Праграма для дарослых была вельмі насычанай: прыходзілі калядоўшчыкі, мы у́се разам спявалі розныя святочныя песнi, гулялі ў віктарыны, танцавалі.

Напрыканцы свята кожная сям’я атрымала памятныя падарункі: прыгожыя свечкі з запалкамі для прыктыкаванняў Сядзем разам. Для дзяцей таксама быў сюрпрыз - да іх завітаў Святы Мікалай з салодкімі падарункамі.

Аплатковая сустрэча атрымалася вельмі радаснай, утульнай і вясёлай!   Хвала Пану!

Вольга Саладкевiч

 

Аплатковая сустрэча прайшла ў вельмі цёплай і сямейнай атмасферы. Сустрэча распачалася сумесным Ружанцам і Святой Імшой. Потым усе сем'і падзяліліся аплаткам  і шчырымі віншаваннямі. Наша сустрэча працягнулася смачным абедам і вельмі цікавай, насычанай, забаўляльнай праграмай. Было вельмі душэўна і у́тульна. Дзякуй вялікі у́сім сем'ям Руху і духоўным дарадчыкам за вашую адкрытасць і шчырасць. Асобная падзяка ўсім арганізатарам за самаадданасць і служэнне.

Сям'я Ермачонак

 

Было волшебно, уютно, по-домашнему и очень душевно. Так здорово было встретиться с людьми, разделяющими твои ценности, с людьми, которые стремятся сделать своё супружество лучше. Цель нашего Движения - совместная дорога к святости, поэтому и встреча началась с молитвы, а потом была Святая Месса в интенции наших семей. Дальше нас всех ждал ключевой момент встречи - деление оплатком, ради которого многим пришлось преодолеть большие расстояния (присутствовали семьи не только из Минска, а ещё из Борисова, Баранович, Несвижа, Негорелого). Поток искренних пожеланий и поздравлений от единомышленников - это как божественная подзарядка на год. После вкусного обеда (под оживлённые беседы всех гостей) нас всех ждала развлекательная программа: песни, танцы, игры, веселье и радость в лучших калядных традициях. Спасибо всей творческой группе за незабываемые впечатления, а всем гостям - за искренние эмоции и свидетельства! Хвала Пану!

Анастасия Гаврилкевич

 

Хвала Хрысту !!! Шчыра дзякуем за такі цёплы прыём суполкам Паўночнага сектара, за арганізацыю аплатковага спаткання. Вельмі было прыемна пабачыць даўніх сяброў, а таксама пазнаёмiцца з новымi сем'ямi.  Дзякуем усім за супольную малітву, за тыя цёплыя, шчырыя, добрыя словы, якія мы пачулі ад кожнага пры дзяленні аплаткам. Вельмі цікавай была забаўляльная праграма, мы ад усёй душы весяліліся. Выказваем словы падзякі  духоўным дарадчыкам за тое, што знайшлi час i прыехалi на Аплатковую сустрэчу.  Дзякуем усім Вам, дарагія сябры, за гэты цудоўны дзень.

З малітвай за ўсіх, сужонкі Марыя і Дзмітрый  Ярмалюк.

 

Хвала Хрысту!

Сябры, хочам падзяліцца з вамі яшчэ адной  цікавай з'явай, якая адбылася з намi на Аплатковым спатканні. На летніх рэкалекцыях мы пазнаёміліся з сужэнствам Лісічкіных, Ірынай і Дзмітрыем , і неяк так пасябравалі. І вось мы зараз зноу́ сустрэліся  з iмi на Аплатковым спатканні. Былі рады бачыць адзін аднаго. Так здарылася, што нас пасадзілі за адзін стол, мы яшчэ пажартавалі, што гэта Божы провід. Потым, праз пэўны час,  калі пачалі выцягваць карткі,  хто за каго будзе маліцца на працягу года, то сям'я Лісічкіных выцягнула картку, на якой было напiсана прозвiшча нашай сям'і. Мы тады яшчэ сказалі, што гэта Святы Дух сышоў. І вось мы ідзём цягнуць картку, там іх засталося  5-6 штук. І што вы думаеце?... Мая жонка выцягвае картку, на якой значыцца прозвiшча  сям'і Лісічкіных. Мы вельмі доўга смяяліся, а потым пажадалі адзін аднаму маліцца за нашых дзетак. Вось такім цікавым здарэннем хацелі падзяліцца з вамі.  Лiчым, што гэта быў сапраўды Божы провід... Хвала Пану!

З любоўю,  Марыя і Дзмітрый Ярмалюк.

 

Хвала Хрысту!

Дзякуй усім за прыемную сустрэчу, за вашыя ўсмешкі і віншаванні, за вясёлую падрыхтоўку. Дзякуй Богу за тое, што змаглі сустрэцца і пазнаёміцца бліжэй.

Кацярына Петрашкевiч

 

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылкам:  Фота 1 і Фота 2 .

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 161 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439