Працягваем наша знаёмства з суполкамi Мацi Божай.

Хвала Хрысту! Вас вітаюць дзве суполкi  Руху END з г. Ганцавічы.

Мы  належым да парафіі  Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Першая суполка названа ў гонар свв. Яўхіма і Ганны, а другая  - у гонар св. Аўгустына.

Да суполкі свв. Яўхіма і Ганны належаць 5 сужэнствау́: Курачка Юрый і Вольга, Бобка Сяргей і Наталля, Кіевіч Ілля і Алена, Сайко Мікалай і Алена, Філіповіч Аляксандр і Вольга.

 

 

Да суполкі св. Аўгустына належаць 3 сужэнствы: Паскробка Сяргей і Алена, Гаргун Аляксандр і Ганна, Мітраховіч Віктар і Валянціна.

 

Гісторыя суполак на Ганцаўшчыне пачалася практычна ад пачатку развіцця Руху END на Беларусі. Першая суполка Equipеs Notre-Dame была створана ў 2007 годзе. Духоўным дарадчыкам яе быў ксёндз Алег Шпець. У склад першай суполкi у́ваходзілі 4 сужэнствы: Юшкевіч Валерый і Нэла, Паўлоўскія Алік і Ала, Філіповіч Алясандр і Вольга, Бусько Віктар і Таццяна.

У 2008 годзе стварылася яшчэ адна суполка, у склад якой увайшлi наступныя сужэнствы: Курачка Юрый і Вольга, Бобка Сяргей і Наталля, Цыган Іван і Алена,  Кіевіч Ілля і Алена, якія ў 2009 годзе прынялі Карту END. Пілатаж праводзіла сужэнства Юшкевіч Нэла і Валерый.

За гады існавання Руху END у Ганцавічах склад суполак змяняу́ся:  адны сем’і далучалicя, другiя - адыходзілі. Змяняліся таксама i духоўныя дарадчыкі. Так з лета 2014 года духоўным дарадчыкам нашых cуполак быў ксёндз Андрэй Шода, а са снежня 2016 года – ксёндз Ян Саламон. Нягледзечы на гэта, сем'i маюць вялiкае прагненне пазнаваць Бога.  Дзякуючы харызмату END мы крок за крокам ідзём разам да Бога. Шмат падзей мы перажылі разам з нашымі экіпаўцамі.   Вельмi запомнiлася паездка ў Польшчу ў 2014 годзе. Гэта быў не толькі цудоўны адпачынак, але і магчымасць для духоўнага ўзрастання. Кожны дзень пачынаўся з супольнай малітвы і разважання над Словам Божым, а заканчваўся – Святой Імшой. Гэта вельмі нас аб’яднала і падштурхнула да найбольшага развіцця.

Азіраючыся назад, разумем, як вельмі шмат мы атрымалі, дзякуючы нашаму Руху. Крок па кроку, разам са сваімi сужoнкамi, разам са сваімі сябрамі мы ідзём да Бога! Вучымся служыць адзін аднаму ў сям’і, у касцёле, у штодзённым жыцці, быць больш ахвярнымі, адкрытымі на дапамогу! І у гэтым вельмі дапамагаюць тыя прылады, якія мы маем праз харызмат Equipes Notre-Dame: штомесячныя сустрэчы, супольная і сужэнская малітва, чытанне Слова Божага,  рэкалекцыі  і г. д.  Хвала Пану!

 

Наталля i Сяргей Бобка

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 161 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439