Адбыліся сустрэчы Паўднёвага і Паўночнага сектара

9 чэрвеня у́ Наваградку ў касцёле Арханёла Міхала адбылася сустрэча Паўднёвага сектара нашага руху.

 

Сустрэча пачалася Святой Імшой, якую у́значаліў кс. Юрый (пробашч парафіі ў Наваградку). На Імшы прысутнічалі кс. Пётр (Нясвіж) і кс. Ян (Ганцавічы). Таксама па нашаму запрашэнню даехала пара рэгiёна -  Алена i Генадзь Манчынскія. Пасля Імшы  былі падведзены вынікі фармацыйнага года і даведзены бліжэйшыя планы нашага руху. Пасля абеду прайшла экскурсія па касцёлах і гораду Навагрудку. Вялікi  дзякуй усім  за прысутнасць і сведчаннi Вашай веры.

Святлана Каржак

 

15 чэрвеня ў Івянцы адбыўся Дзень Паўночнага Сектара. 120 чалавек (дарослых і дзяцей) прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы. Былі прадстаўнікі суполак з Барысава, Лагойска, Негарэлага і Мінска. Дзякуем усім за прысутнась!