Рэкалекцыі - гэта найлепшы час для духоўнага ўзмацнення, роздуму над сваім жыццём, малітвы.
З 1 па 3 жніўня 2014 года ў Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для ўдзельнікаў руху “EquipesNotre – Dame”.
На духоўных практыкаваннях прысутнічалі сужэнствы з Брэсцкай і Мінскай абласцей. Рэкалекцыі былі вельмі насычаныя: праводзіліся цудоўныя канферэнцыі, была магчымасць ушанаваць Пана ў Найсвяцейшым Сакраманце, прыняць удзел у сакрамантах споведзі і Эўхарыстыі.
Напэўна, кожны з удзельнікаў загарэўся жаданнем стаць лепшым, як мага больш умацоўвацца ў веры, па-сапраўднаму любіць свайго сужонка, правільна выхоўваць дзяцей.
Мы ўзялі інтэрв’ю ў сямей, якія былі на рэкалекцыях упершыню.
Інна і Віктар Ігнаценкавы:
“Наша сям’я ўпершыню трапіла на рэкалекцыі сямейнага руху
“Equipes Notre – Dame”. На рэкалекцыі з’ехаліся сем’і рознага ўзросту з розных куточкаў нашай роднай Беларусі. Дарослыя і дзеці ўсе дні былі разам і за кароткі час сталі адной дружнай сям’ёй.
Мы ўдзячныя Богу за знаёмства з гэтымі сем’ямі, якія далі нам прыклад і ўзор веры, добразычлівых адносін, любові.
На сустрэчах мы духоўна ўзрасталі разам з ксяндзом Пятром з Нясвіжу, пачулі ад яго грунтоўныя адказы на хвалюючыя нас пытанні.
У праграмме рэкалекцый былі прадугледжаны канферэнцыі, на якіх таксама разглядаліся вельмі важныя пытанні, якія патрэбны сем’ям, каб правільна будаваць свае адносіны паміж мужам і жонкай, як правільна выхоўваць дзяцей згодна з воляй Бога. Было вельмі цікава пазнаёміцца з вопытам іншых сямей, пачуць, як яны вырашаюць свае сямейныя праблемы, як выхоўваюць сваіх дзяцей. Менавіта на рэкалекцыях мы ўзглянулі на сваю сям’ю з іншага боку, убачылі свае памылкі і цвёрда пастанавілі выправіць свае недахопы.
Сям’я – гэта падмурак нашай дзяржавы, і калі ў нас гэты сямейны рух будзе ўзрастаць, мы верым – наша краіна ў бяспецы.
Мы будзем з нецярпеннем чакаць і шукаць новых такіх сустрэч.
Дзякуем усім тым, хто арганізоўваў рэкалекцыі для нас, а таксама тым, хто наогул стварыў гэты рух, бо справа гэтых людзей – справа рук Божых”.
Вольга і Аляксандр Хараўцы:
“Сегодня закончились наши первые реколлекции. Это были три увлекательных дня, проведенных в кругу замечательных супружеских пар. Очень приятно было, что с нами находились наши детки, для них было все предусмотрено. На проведенных конференциях, мы много рассуждали над тем, как вести себя, как мудро поступать в отношениях друг к другу, а также к детям.
Мы говорили о присутствии Бога в наших семьях, пары делились своими переживаниями и опытом. Дружеская атмосфера создавала впечатление будто все мы одна большая семья... Все говорили, что если бы не движение “EquipesNotre – Dame”, ничего бы этого не было, и это - абсолютная правда! Теперь с новыми силами и с сердцами, наполненными Богом, гораздо легче идти вперед, по дороге жизни! Спасибо!"
Як адмецілі ўдзельнікі рэкалекцый, час праведзены разам з Богам, праляцеў імгненна і раз'язджацца было крыху сумна. Але спадзяёмся, што агонь Слова Божага будзе доўга трываць у нашых сэрцах.
Важна, што кожная сям’я мела магчымасць выказацца па тэме рэкалекцый. Было адзначана, што хрысціянскія сем’і патрабуюць духоўнага развіцця, імкнуцца ўмацоўваць сваю веру, адчуць прысутнасць Езуса ў сваім сэрцы і ў сваей сям'і.
Менавіта гэтаму садзейнічалі рэкалекцыі “Сцяг сям’і – каханне!”. Гэта быў цудоўны час разважання, адпачынку, паглыблення ведаў пра Бога.
Рэкалекцыі адкрылі нашыя сэрцы на дабрыню, лагоднасць і любоў. Толькі разам з Езусам мы можам адчуць сапраўдную асалоду сужэнскага жыцця, толькі з Езусам мы знаходзім у сабе сілы для пераадольвання штодзённых цяжкасцей і вырашэння жыццёвых праблем.
Шчыра дзякуем Пану Богу за атрыманныя ласкі, а таксама за арганізатараў рэкалекцый: ксяндза Пятра Шарко, Алену і Ігара Камлач, Алену і Франца Доўнар. Вялікі дзякуй таксама ксяндзу Андрэю Сіповічу, ксяндзу Паўлу Врубелю за ўдзел у рэкалекцыях, а таксама Уладзіславу з Магілёва за сакрэты шчалівага хрысціянскага жыцця.
Дзякуй усім прысутным за адкрытасць и добразычлівасць!
Кожны год наша сям'я з вялікай радасцю чакае рэкалекцыі і гэты год не стаў выключэннем. Мы сустрэліся з ужо па-сапраўднаму блізкімі для нас сем'ямі, слухалі і разважалі над Божым Словам, праслаўлялі Пана ў нашых супольных малітвах і спевах.
Сапраўды спадзяемся,што гэты час яднання з Богам прынясе плён кожнай сям'і, дапаможа паглыбіць нашу веру.
Людміла і Андрэй Шкрабы