СУСТРЭЧА 7
СЭРЦА ЗВЕРНУТАЕ ДА БОГА
«Малітва з'яўляецца глыбокім настаўленнем душы, чымсьці большым, чым толькі словамі, але таксама ўвагай, прысутнасцю ўсяго чалавека перад Богам, цела і душы, усіх схаваных у ім магчымасцяў».
а. Анры Кафарэль
1. Уводзіны
Малітва – гэта час ціхага слухання, сэрцам пры Сэрцы Бога, гэта час адкрывання і прыняцця Божага плану адносна мяне. Бог не аб’яўляецца ў шуме, Ён у «лёгкім ветры». Малітва развівае ў нас здольнасць слухаць і размаўляць з Богам. Хто моліцца, той шукае Бога, як чытаем у псальме: «Як лань імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа» (Пс 42).
Айцец Кафарэль, заснавальнік Руху Equipes Notre-Dame, сказаў аб сабе: «Я ўсім абавязаны малітве». Малітва павінна знаходзіцца ў самым цэнтры духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна. Ад асабістай малітвы залежыць, якім чынам будзе развівацца наша духоўнае жыццё.
Поўная версія сустрэчы: Версія PDF
Поўная версія сустрэчы: Версія Word