Год 2022-2023. Тэма 9

СУСТРЭЧА 9

ДОСВЕД ЛЮБОВІ Ў ШТОДЗЁННЫМ ЖЫЦЦІ

«…хрысціянская сям’я застанецца домам Бога сярод людзей. А так як Бог жыве там, то гэта месца Яго дзеяння, там Ён робіць тыя цуды, тыя вялікія рэчы, аб якіх вучыць Святое Пісанне. Жыццё хрысціянскага сужэнства – гэта «святая гісторыя», бо гэта гісторыя, якую стварае сам Бог».

а. Анры Кафарэль

1. Уводзіны

Найбольш распаўсюджаная супольная малітва – гэта малітва ў сям’і. Асабліва, калі дзеці малыя, бацькі часта разам з дзецьмі становяцца на малітву. Пасля ў многіх сем’ях гэты звычай па розных прычынах занядбоўваецца. Можна зразумець неахвоту дзяцей у падлеткавым узросце маліцца супольна, але гэта не значыць, што сужэнцы павінны адмаўляцца ад супольнай малітвы. У гэты момант яна асабліва патрэбная ў інтэнцыі дзяцей. Хрыстос пераконвае нас, што там «дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Сужэнская і сямейная малітва асвятляе штодзённае жыццё.

Поўная версія сустрэчы: Версія PDF

Поўная версія сустрэчы: Версія Word

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 73 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439