З пастырскага пасляння кс. арц

( 1 Vote )


З пастырскага пасляння кс. арцб. Тадэвуша Кандрусевіча:
(цытата Мацi Анджэлiкі - павучальная пародыя на 23 (22) псальм)
«Тэлебачанне — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы,
Яно дазваляе спачываць мне на канапе.
Яно ад веры зводзіць мяне,
Показать полностью…
Яно маю душу разбурае.
Накіроўвае мяне на сцежкі сексу, гвалту і жорсткасці
дзеля імя рэкламадаўцаў.
Нават калі я пайду далінаю цені хрысціянскіх абавязкаў,
Гэта мне не перашкодзіць, бо тэлебачанне са мною.
Яго кабель і пульт мяне суцяшаюць.
Яно рэкламай мяне атачае ў самы разгар маіх матэрыяльных інтарэсаў

І намашчае галаву маю секулярным гуманізмам і духам спажывецтва,
Келіх маёй сквапнасці перапоўнены.
Сапраўды, невуцтва маё і лянота
Будуць са мною ва ўсе дні жыцця майго,
І пасялюся я ў доме нікчэмнасці, гледзячы тэлевізар, на доўгія дні».
12

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 77 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439