Навіны

Рух - суцяшэнне і падтрымка для нас

( 0 Votes )

30 cнежня, у Дзень Святой Сям’і, адбылася сустрэча экіпы горада Нясвіжа. Сем’і і ксёндз Андрэй Сіповіч сабраліся ў гасцінных гаспадароў, сям’і Крук Дзмітрыя і Ірыны.

На сустрэчы разважалі над многімі пытаннямі нашага жыцця, таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях. Пад час сустрэчы прысутныя мелі магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а таксама назначыць адказную пару экіпы: Пятра і Кацярыну Рудніцкіх.

 

Урачыстасць Святой Сям’і ў Нясвіжы

( 0 Votes )

30 снежня 2012 года ў Нясвіжскай парафіі Божага Цела ва ўрачыстасць Святой Сям’і адбылася Імша за ўдзельнікаў руха “Equipes Notre-Dame”, за сем’і парафіі. Сужэнствы руха прымалі актыўны ўдзел у Імшы, тым самым усхвалялі Бога, дзякавалі Яму. Пад час змястоўнага казання пробашча ксяндза Пятра яшчэ раз кожны з прысутных змог адчуць, што Бог любіць нас, паверыць, што кожны мае вартасць у Валадара. Сем’і задумаліся, што, стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам Божай любові. Пробашч парафіі ксёндз Пётр Шарко яшчэ раз нагадаў пра сужэнскі рух “EQUIPES NOTREDAME” і запрашаў сужэнствы ў рух.

 

30 снежня – Дзень Святой Сям’і

( 0 Votes )

 

Ад усяго сэрца віншуем усіх удзельнікаў руху з гэтай вялікай урачыстасцю, асабліва святароў з Ордэна Святой Сям’і: ксяндза Эрвіна, ксяндза Адама Самсэля, ксяндза Сяргея Дабрагоста, ксяндза Дзяніса Шастаковіча, ксяндза Паўла Слуку.

Просьба адказным парам экіп арганізаваць 30.12.2012 года удзел сем’яў парафій ва ўрачыстых Святых Імшах.

Дасылайце, калі ласка, на сайт руха інфармацыю з фотаздымкамі аб жыцці суполак (admin@end.of.by ).

Таксама чакаем абноўленыя фотаздымкі сужэнстваў экіп , хто яшчэ іх не даслаў.

Сям’я Шкраба

 

Заклікаем да малітвы

( 0 Votes )

Паважаныя ўдзельнікі руху і госці нашага сайта, тэрмінова заклікаем да малітвы за Айца Джэймса Манджакала. Напэўна многія ведаюць гэтага каталіцкага святара (неаднойчы праводзіў рэкалекцыі ў Росі, аўтар кніг "Се стою у двери и стучу", " Исцеление к новой жизни").

Зараз айцец Джэймс знаходзіцца ў рэанімацыі Зальцбурга, яго спрабавалі атравіць.

Калі ласка памолімся за гэтага адданага Богу чалавека, апостала нашых часоў.

 

Віншуем !!!

( 0 Votes )

 

Урачыстая сустрэча Экіпы № 2 Нясвіжа і Клецка

( 0 Votes )

16 снежня 2012 года адбылася чарговая сустрэча нашай экіпы. Негледзячы на сцюжу і завею, наша Суполка сабралася, каб падзякаваць Добраму Богу за жыццё, за рух, за ўсіх духоўных дарадцаў экіп, за тыя незлічоныя Ласкі, якімі адорвае нас Збавіцель. Дзякавалі і за мацярынскую Апеку Маці Божай. Мелі магчымасць пад час сустрэчы падзяліцца ўражаннямі ад Вігілійнай сустрэчы ўдзельнікаў руху ў Ганцавічах. На жаль, не ўсе сем’і змаглі прыняць у ёй удзел, таму сустрэча экіпы пачалася ўрачыста – дзяленнем Аплаткам.

 


Старонка 42 з 54

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 165 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091