17 снежня ў парафіі Узвышэння Крыжа Святога ва Уздзе, адбылося аплатковае спатканне для руху Equipes Notre-Dame. На спатканне з'ехаліся сем'і і духоўныя дарадчыкі руху з розных куткоў нашай краіны.
Распачалося спатканне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, дзе кожны мог пабыць сам на сам з Езусам, выказаць яму сваю ўдзячнасць, падзяліцца радасцю, проста паразмаўляць з жывым Богам. Затым адбылася Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, а таксама ў інтэнцыі ксяндза Эрвіна, які на жаль развітваецца з рухам, па прычыне ад'езду на новае месца службы ў Германію.
10 снежня ў Нясвіжскай святыні адбылася ўрачыстая Імша, прысвечаная 20-годдзю з дня смерці ксяндза Гжэгажа Каласоўскага, пробашча, які ўсё сваё жыццё прысвяціў самаадданай працы ў парафіі Божага Цела. На Святую Імшу прыехалі святары, сёстры, клерыкі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, прысутнічалі сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME”.
З радасцю паведамляем, што наш рух ізноў пашырыўся! Ў аўторак 6 снежня ў Таццяны і Івана Цвірко нарадзіўся сын. Сардэчна віншуем, і ахінаем малітвай усю сям'ю і асабліва немаўлятка. Хай Вас Пан Бог благаславіць!
Пан маё святло і маё збаўленне, каго ж магу баяцца?
Менавіта гэтыя словы адлюстроўваюць сэнс падзеі, якая не так даўно адбылася ў сям’і Вацлава і Даны Цвірко. 16 лістапада, ва ўрачыстасць Насвяцейшай Панны Марыі, Маці міласэрнасці мы віншавалі Вацлава і Дану з 25-годдзем Сакраманту Шлюбу. 25 год назад яны даверылі сваё сужэнства, сваю сям’ю асаблівай Божай апецы. І Бог быў з імі...
25-27 ноября 2011 года мы с мужем в первый раз участвовали в реколлекциях движения. Хотелось бы поделиться своими переживаниями.
В последние несколько лет наша духовная жизнь в основном свелась к воскресным и праздничным службам. Если говорить откровенно, то это совсем мало для жизни христианина. Что касается меня, то находясь дома с маленьким ребенком, всегда появляется много разных забот, среди которых довольно трудно выделить время для молитвы. В моей жизни уже был опыт реколлекций, поэтому я знаю, что это очень важное время.
Любыя ў Хрысце Дана І Вацлаў, наш рух ад усяго сэрца віншуе Вас з 25 - годзем сакраманту шлюбу. Хай добры Бог, заўсёды благаслаўляе Вас, хай Ваша жыццё будзе сапраўдным сведчаннем хрысціянскай сям'і, хай супакой і радасць заўсёды будуць у Вашым доме. Прымеце нашыя шчырыя пажаданні і малітву. Са святам! Горка маладым!
Цудоўная навіна! Наш рух ізноў папоўніўся дзеткамі - 15 лістапада ў Алены і Іллі Кіевічаў нарадзіўся сын - Канстанцін. Сардэчна віншуем с такой цудоўнай падзеяй і узносім малітвы да нашага Пана, за немаўлятка і яго бацькоў. Хвала Пану!
Увага! Дзень Сектара!
Паважаныя святары, сёстры, сем’і!
17 снежня 2011 г. сардэчна запрашаем у парафію Узвышэння Святога Крыжа (г. Узда) на Вігілійную сустрэчу.
Праграма правядзення
АПЛАТКОВАЙ СУСТРЭЧЫ ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME” 17.12.2011 года
|
|
|
Старонка 49 з 54 |