У лютым адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).
Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха ENDУ лютым адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).
Падрабязней...
Cвяткаваннe 75-годдзя Карты ENDДарагія сужэнствы Суполак Маці Божай! З нагоды святкавання 75-годдзя Карты END Міжнародная Адказная Экіпа (ERI) падрыхтавала матэрыялы для лепшага перажывання гэтага свята. Выконваючы просьбу адказных за Рух, прапануем удзельнікам Руху на Беларусі пераклад гэтых матэрыялаў у форме пятай сустрэчы суполкі. Дакументы, якія дапамогуць падрыхтавацца да сустрэчы:
Каб кожны удзельнік суполкі, а таксама духоўны дарадчык, меў дастаткова часу выказацца, чаму ён трывае у суполцы і як бачыць будучыню пасля чытання канферэнцыі а. Кафарэля, просім быць падрыхтаванымі. Коратка падзяліцца жыццём (найважнейшымі падзеямі), пунктамі высілку (канкрэтнымі пладамі), прадставіць Госпаду найважнейшыя інтэнцыі ў малітве. «Няхай усе удзельнікі суполак ў свеце далучацца да гэтага вялікага свята ўдзячнасці! Няхай Госпад і наша Нябесная Маці праз заступніцтва айца Кафарэля благаслаўляе вас сёння і заўсёды!». Кларіта і Эдгардо Берналь, ERI Адбыўся Пяты сужэнскі Баль“Гэты баль быў нейкім асаблівым: утульным, спакойным, рамантычным”. У Паўночным Сектары Руху END адбыўся Пяты сужэнскі Баль 19 лістапада ў Паўночным Сектары Руху END адбыўся Пяты сужэнскі Баль, у якім прянялі ўдзел 14 сужэнстваў з Мінска, а таксама 2 пары даехалі з Лагойска і Новай Мышы. Баль сапраўды атрымаўся. Напэўна, дзякуючы таму, што гэта была супольная праца як прадстаўнікоў экіпы Сектара, так і ўсіх удзельнікаў. Мы вельмі ўдзячныя усім, хто прыклаў свае намаганні, каб гэты баль стаў сапраўдным святам.
Aдбыўся II Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь12 лістапада ў Баранавічах адбыўся II Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь. На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінску, Нясвіжу, Ганцавіч, Негарэлага і Новай Мышы, якія нясуць адказнасць за розныя напрамкі развіцця руху у Беларусі. Aдбыўся Сямейны пiкнiк Паўночнага Сектара Руху END7 лiстапада 2022 года ў Барысаве адбыўся доўгачаканы Сямейны пiкнiк Паўночнага Сектара Руху END. Каб правесці час разам прыехалі 20 сем’яў з Мінска, Лагойска, Негарэлага і Барысава. Прысутнічалі таксама духоўныя дарадчыкі – кс. Алег Шпець SChr i кс. Павел Падмышанін MIC.
Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха ENDУ кастрычніку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі рэкалекцыі былі пары з Мінска, Барысава, Ганцавіч і з Негарэлага. У Івянцы адбылася сустрэча сужэнстваў Паўночнага сектара касцёльнага руху Equipes Notre-DameУ суботу 13 жніўня ў Івянцы адбылася сустрэча сем’яў Паўночнага сектара руху Equipes Notre-Dame (ЭНД). На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінска, Лагойска і Негарэлага, а таксама святары — духоўныя дарадчыкі суполак. |
|
|
| Старонка 9 з 54 |
![]()
Вітаем Вас на старонцы Equipes Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.
+375333829439, +375293730091